Сёння ў Тэатральнай зале замка Радзівілаў прымалі віншаванні лепшыя прадстаўнікі самай гуманнай прафесіі — медыкі нашага раёна.
Узнагароды абласнога і раённага ўзроўню ім уручалі адпаведна кіраўнік справамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Гурыновіч і старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі.
Ад прафсаюзнага актыву раёна медыкаў павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў.
Уцэлым было ўзнагароджана больш за трыццаць чалавек — ад урачоў да малодшага медыцынскага персаналу.
Дадатковым прыемным падарункам для віноўнікаў урачыстасці стала цікавая экскурсія па замку і музычныя віншаванні ад лепшых артыстаў раёна.
Падрабязнасці падзеі — у наступным нумары “НН”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.