Сёння, 23 чэрвеня, сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць і дождж на працягу дня. Раніцай — туман. Вецер — паўночна-ўсходні — да 7 м/с. Удзень — +21…+22 °С, ноччу — 15…18 градусаў вышэй за нуль.
У сераду, 24 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Без ападкаў. Паўночна-ўсходні вецер — да 8 м/с, з парывамі — да 14. Дзённая тэмпература — 23…25 градусаў са знакам “+”, уначы — +14…+17 °С.
Чацвер прагназуецца без ападкаў. Усходні вецер — да 5 м/с. Удзень — +26…+27 °С, ноччу — +15…+18 °С.
“НН”.