Учащиеся Райцевской средней школы во время летних каникул работают в школьной библиотеке. 21.by

Учащиеся Райцевской средней школы во время летних каникул работают в школьной библиотеке

27.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэліцкія падлеткі, якія хочуць правесці летні адпачынак актыўна і прадуктыўна, зарабіўшы пры гэтым кішэнныя грошы, маюць шмат магчымасцей. Адна з іх – звярнуцца ў Цэнтр занятасці і часова працаўладкавацца ў адну з устаноў адукацыі раёна, раённую бібліятэку, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці альбо яслі-сад № 1 у райцэнтры.


Сёлета папрацаваць і аказаць пасільную дапамогу школьнай бібліятэцы змаглі 6 вучняў Райцаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. У мінулым годзе, як і пазалетась, на базе школьнай бібліятэкі працавалі 5 школьнікаў.

На працягу двух тыдняў, з 15 па 26 чэрвеня, падлеткі пад кіраўніцтвам настаўніка замежнай мовы, бібліятэкара Райцаўскай сярэдняй школы Ірыны Маліноўскай займаліся “рамонтам” кніг і перыёдыкі, спісаннем літаратуры, рыхтавалі падручнікі да наступнага навучальнага года.

– Дзе ж, як ні ў бібліятэцы, нашы дзеці навучацца берагчы, акуратна карыстацца і паважаць кнігі, падручнікі і часопісы? – задае рытарычнае пытанне школьны бібліятэкар, якая ўжо трэці год улетку працуе з падлеткамі. – Вучні малайцы, выконваюць работу сумленна, стараюцца. Ды і знаходзяцца яны ў калектыве, а не адзін на адзін з камп’ютарам альбо тэлефонам. Зразумела, у сувязі са складанай эпідэмсітуацыяй абавязкова выконваем усе неабходныя меры засцярогі для абароны ад віруса.


А што думаюць самі вучні наконт працы ўлетку?

Паліна САЛАДУХА, 11 клас:
– Ад Цэнтра занятасці ў школьнай бібліятэцы працую першы год. Зразумела, усе прывыклі, што лета – пара адпачынку. Але я вырашыла папрацаваць і зарабіць асабістыя грошы, якія патрачу на падрыхтоўку да новага навучальнага года.

Юлія САДЛІНСКАЯ, 9 клас:
– Я таксама ўпершыню сумяшчаю летні адпачынак з працай. І мне вельмі падабаецца. Цікава, весела і карысна. Мы дапамагаем прывесці ў парадак падручнікі, па якіх будзем самі вучыцца, і зможам зарабіць грошы на кішэнныя выдаткі.

Міхаіл КУПРАШ, 9 клас:
– Працую ў бібліятэцы другі год запар. У мінулым годзе мне вельмі спадабалася. Таму вырашыў і сёлета скарыстацца такой магчымасцю. У мінулым годзе я зарабіў больш за 140 рублёў. У наступным годзе таксама планую правесці летнія канікулы, сумяшчаючы адпачынак і працу.
Сёлета ад Цэнтра занятасці будуць працаўладкаваны 96 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, на што запланавана накіраваць 18900 рублёў са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэліцкія падлеткі, якія хочуць правесці летні адпачынак актыўна і прадуктыўна, зарабіўшы пры гэтым кішэнныя грошы, маюць шмат магчымасцей. Адна з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика