У Лагойску 17-гадовы нецвярозы кіроўца супраціўляўся міліцыянерам
09.07.2020 22:38
—
Разное
|
![]() Падчас затрымання нецвярозага кіроўцы / Скрыншот з відэа МУС У Лагойску 17-гадовы нецвярозы кіроўца супраціўляўся міліцыянерам. На юнака склалі два даміністрацыйныя пратаколы — за нецвярозае кіраванне і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы. Як прэс-служба МУС, міліцыя атрымала сігнал, што ўначы ад аднаго з бараў ад'ехаў Mercedes з п'яным кіроўцам. Легкавік спынілі ДАІшнікі і супрацоўнікі Дэпартамента аховы. У ім была п'яная кампанія. Хлопец, які не меў права на кіраванне аўтамабілем, не хацеў выходзіць з машыны — "упіраўся, хапаў міліцыянераў за форму". Не хакела ісці ў патрульны аўтамабіль і 28-гадовая пасажырка, якая піла піва і "абражала супрацоўнікаў", паводзіла сябе задзірліва і не рэагавала на зваўвагі. У выніку яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці — за распіццё алкаголя ў грамадскім месцы, за непадпарадкаванне і абразу службовай асобы. Высветлілася, што кіроўцу раней неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці — за хуліганства, краядзжы і "злоснае парушэнне асуджаным да пазбаўлення волі ўсталяванага парадку адбыцця пакарання". Меў ён і неаплачаныя адміністрацыйныя штрафы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас затрымання нецвярозага кіроўцы / Скрыншот з відэа МУС У Лагойску 17-гадовы нецвярозы кіроўца супраціўляўся міліцыянерам. На юнака склалі два... |
|