Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе прахалодна
13.07.2020 15:29
—
Разное
|
У Беларусі захаваецца прахалодная тэмпература / БЕЛТА У аўторак, 14 ліпеня, істотных ападкаў у краіне не чакаецца, Толькі па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём — месцамі з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца непрацяглыя туманы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, удзень па ўсходзе парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 цяпла, удзень чакаецца +17...+23. 15 ліпеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па самым усходзе магчымы кароткачасовы дождж. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты. Уначы прагназуецца 7-13 вышэй за нуль, удзень будзе 16-23 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +25. У чацвер, 16 ліпеня, захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца няўстойлівы ўмераны. Уначы прагназуецца 7-13 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 20-27 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі захаваецца прахалодная тэмпература / БЕЛТА У аўторак, 14 ліпеня, істотных ападкаў у краіне не чакаецца, паведамляе Белгідрамет. Толькі па ўсходзе...
|
|