Ужо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне. 21.by

Ужо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне

14.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце “Александрыя збірае сяброў”.

“Нездарма кажуць, што рай для кожнага чалавека там, дзе знаходзіцца яго сэрца. Не толькі маё, але і сэрцы ўсіх, хто тут сабраўся. Маё сэрца канчаткова і беспаваротна аддадзена гэтай зямлі і гэтым людзям. Усім беларусам. Нашаму мудраму і моцнаму народу. Народу, які за многія стагоддзі сваёй гісторыі перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Народу, які выдатна ведае цану словам і справам. Які выпакутаваў права жыць у сваёй дзяржаве і самастойна выбіраць і вызначаць сваю будучыню”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што 2020 год завяршае трылогію малой радзімы. “Азірніцеся вакол. Паглядзіце, колькі добрага, патрэбнага зроблена намі на гэтай роднай зямлі. Успомніце, якой яна была яшчэ два-тры гады таму. А пяць, дзесяць, чвэрць стагоддзя? Ваша вялікая заслуга ў тым, што ўжо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне. Краіне, якую стварылі мы з вамі практычна з нуля, на абломках вялікай імперыі, імя якой — Савецкі Саюз”, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта было нялёгка, нешта атрымалася на выдатна і нават лепш, чым некалі ўяўлялі, нешта — на добра, а над нечым трэба яшчэ нямала папрацаваць.

Прэзідэнт успомніў, як гаварылі ў савецкі час: перш чым спытаць, што Радзіма зрабіла для цябе, спытай, а што я зрабіў для Радзімы, свайго народа? “Сапраўдная любоў да Айчыны — стваральная. Таму давайце і ў далейшым разам будаваць нашу Беларусь справядлівай, бяспечнай і моцнай краінай. Цяпер гэта вельмі актуальна, калі ўладныя людзі спрабуюць перадзяліць свет, зламаць асновы, навязаць больш слабым свой склад мыслення і свой спосаб жыцця. І самае галоўнае: у такі час трэба слухаць сваё сэрца — яно заўсёды пакажа самы надзейны і правільны шлях у будучыню”, — перакананы кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Аб гэтым Прэзідэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика