Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію. 21.by

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію

24.07.2020 22:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беларускія памежнікі на мяжы з Украінай / З архіву gpk.gov.by

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію. Яна не магла трапіць у гэтую краіну з-за абмежавання ўезду для замежнікаў, уведзенага з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, і ёй параілі дзіўны маршрут.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня. Гомельскія памежнікі затрымалі 50-гадовую жанчыну, якая нелегальна прыйшла з Украіны. Затрыманая заявіла, што яна з'яўляецца грамадзянкай Швецыі і ёй трэба трапіць у Расію для афармлення дакументаў для сталага там жыцця.

Высветлілася, што той жа раніцай замежніца спрабавала ўехаць у Беларусь з Украіны легальна. У пункце пропуску "Новая Гута" яе не прапусцілі з-за адсутнасці беларускай візы і вярнулі назад. Пасля гэтага жанчына і пайшла на парушэнне закону.

За парушэнне мяжы грамадзянку Швецыі затрымалі, распачаты адміністрацыйны працэс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія памежнікі на мяжы з Украінай / З архіву gpk.gov.by Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію. Яна не магла трапіць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика