Колькасць наглядальнікаў
27.07.2020
—
Разное
|
З-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць наглядальнікаў у час цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання зменшаць. Такая пастанова прынята на пасяджэнні ЦВК. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прапанавала на перыяд правядзення цяперашняй выбарчай кампаніі зменшыць колькасць наглядальнікаў у асноўны дзень галасавання да пяці, у час датэрміновага галасавання – да трох. «Размова ідзе толькі аб прысутнасці. Акрэдытацыя наглядальнікаў не спыняецца, – звярнула ўвагу кіраўнік ЦВК. – Проста на той момант, калі ўчастак для галасавання адкрываецца для арганізацыі галасавання, старшыня камісіі праводзіць адбор па даце падачы дакументаў на акрэдытацыю і вызначае колькасны склад наглядальнікаў. Калі хто-небудзь з наглядальнікаў выбывае, старшыня камісіі павінен пазваніць наглядальніку, які ідзе наступным па спісе, і запрасіць яго прыйсці на выбарчы ўчастак». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць наглядальнікаў у час цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання зменшаць. Такая пастанова прынята на...
|
|