«Гонар Дубровеншчыны» — новая зала раённага гісторыка-краязнаўчага музея. 21.by

«Гонар Дубровеншчыны» — новая зала раённага гісторыка-краязнаўчага музея

28.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, земляки, память

Скураны туфель 62-га памеру, драўляны лялечны ППШ, спартыўныя ўзнагароды, прылады мастакоў, копіі архіўных дакументаў і макеты рэактыўных апаратаў…
Калі вы не ведаеце, да чаго маюць дачыненне гэтыя рэчы, абавязкова наведайце раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Падчас святкавання дня ўтварэння Дубровенскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыйнай залы музея.


Дубровно, земляки, памят

Сярод першых наведвальнікаў былі член Савета Рэспублікі Юрый Дзеркач, кіраўніцтва раёна, жыхары і госці горада. Удзельнічаў у адкрыцці залы «Гонар Дубровеншчыны» і чалавек, звесткі пра якога з’яўляюцца часткай экспазіцыі, — Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна, генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў.


Дубровно, земляки, памят

Ён адзначыў, што стварэнне такіх музеяў — вялікая справа і падзякаваў, што людзі ведаюць і памятаюць добрыя справы, якія робяць знакамітыя землякі.
— Любыя шляхі вядуць да вытокаў. Веданне гісторыі роднай зямлі, рода звязваюць з малой радзімай. А добрыя справы для яе дабрабыта робяць гэту сувязь непарыўнай. І вось такая адзнака нашых намаганняў натхняе на далейшую працу, — сказаў Мікалай Мартынаў.


Дубровно, земляки, памят

Анатоль Лукашоў, старшыня райвыканкама, ўзнагародзіў ганаровай граматай таленавітага мастака-земляка Васіля Сватоўскага, які шмат робіць для захавання ў мастацкіх вобразах ваеннай гісторыі нашага краю.
Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь», перадала ў музей новы экспанат — залаты медаль зямлячкі Алесі Туравай, які яна атрымала ў 2002 годзе ў Гданьску, калі ўстанавіла міравы рэкорд у беге на 3000 метраў з перашкодамі.
Затым адбылася першая экскурсія, падчас якой дырэктар музея Лізавета Лялікава падрабязна пазнаёміла гасцей з кожным стэндаі і экспанатам новай залы.








Дубровно, земляки, память

Алена КАРСАКОВА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скураны туфель 62-га памеру, драўляны лялечны ППШ, спартыўныя ўзнагароды, прылады мастакоў, копіі архіўных дакументаў і макеты рэактыўных апаратаў… Калі вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика