Узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта. 21.by

Узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта

03.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта па-­ранейшаму высокі і складае 78,1 працэнта. Аб ­гэтым сведчаць даныя праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян. Яго вынікі прыведзены на сайце АНТ, паведамляе БелТА.

Даследаванне праводзілася з 23 па 27 ліпеня метадам тэлефон­нага апытання. Рэспуб­ліканская выбарка складае 1879 рэспандэн­таў, статыстычная хібнасць не перасягае 2,5-4 працэнты.
Згодна з атрыманымі ў час апытання данымі, удзел у галасаванні плануюць прыняць увогуле 89,5 працэнта насельніцтва (павод­ле даных папярэдняга замеру, 10-13 ліпеня было 87,3 працэнта). Пры гэтым да магчымасці датэрміновага галасавання ў цэлым станоўча ставяцца больш за палову насель­ніцтва – 61,4 працэнта.
На перыяд правядзення апытан­ня электаральныя перавагі грамадзян у адносінах да кандыдатаў у прэзідэнты размеркаваліся наступным чынам: Аляксандра Лукашэнку гатовы падтрымаць 72,3 працэнта беларусаў, рэйтынгі астатніх не перасягаюць сумарна 10 працэнтаў. Не змаглі адказаць 10,9 працэн­та, не захацелі адказ­ваць – 3,1 працэн­та, суп­раць усіх – 3,7 працэнта.
Пры гэтым узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта, які ўключае не толькі электаральны рэйтынг, але і ацэнку сацыяльна-эканаміч­най палітыкі кіраўніка дзяржавы, эфектыўнас­ці прымаемых ім рашэнняў, складае 78,1 працэнта.
У параўнанні з папярэднім замерам, які праводзіўся аналітычным цэнтрам Ecoom 10-13 ліпеня, зафіксаваны некаторыя змянен­ні ў электаральных перавагах грамадзян, якія звязаны з тым, што Вік­тар Бабарыка і Валерый Цапкала выбылі з прэзідэнцкай гон­кі, а частка іх электарату перайшла ў лагер Святланы Ціханоўскай. Ускосным стымулам выступіла стварэнне так званага аб’яднанага штаба згаданых прэтэндэн­таў. У той жа час, колькасць тых, хто не вызначыўся, засталася фактычна нязменнай (увогуле 12,6 працэнта), што дае магчымасць меркаваць аб наяўнас­ці пэўнай інтрыгі наконт далейшай дынамікі рэйтын­гу кандыдатаў.
З крыніц інфармацыі аб ходзе выбарчай кампаніі найбольшы давер у насельніцтва пры шматварыянтнасці адказаў выклікаюць тэлебачанне (65,4 працэнта), інтэрнэт-СМІ (43,2 працэнта), а таксама непасрэднае сацыяльнае акружэнне (сябры, знаё­мыя, сваякі – у цэлым па краіне 25,7 працэнта). Пры гэтым моладзь (асобы ад 18 да 29 гадоў) у большай ступені давяраюць інфармацыі з інтэрнэт-СМІ (62,2 працэнта), тэлебачання (25,8 працэнта), а таксама ад сацыяльнага акружэння.
Агульны сацыяльны фон элек­таральнай кампаніі характарызуецца пераважаннем у грамадст­ве аптымістычных настрояў (62,8 працэнта). У той жа час, занепакоенасць і няўпэўненасць у будучым выказваюць 17,2 працэнта. Абыякавасць і раўнадушнасць адчуваюць 5,5 працэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта па-­ранейшаму высокі і складае 78,1 працэнта. Аб ­гэтым сведчаць даныя праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика