Лепшы сямейны экіпаж братоў Міранюкоў з ААТ “Пакроўскі”. 21.by

Лепшы сямейны экіпаж братоў Міранюкоў з ААТ “Пакроўскі”

07.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Васіль і Мікалай Міранюкі.

Па бяскрайніх пшанічных палях ААТ “Пакроўскі” павольна плывуць чырвоныя караблі-камбайны. Сярод іх – і камбайн “Палессе” братоў Міранюкоў, сяміметровая жатка якога акуратна забірае пад сябе калоссе, пакідаючы годныя валкі залатой саломы…

…Нехта з хлебаробаў пажартаваў, маўляў, усе пераможныя месцы сёлетняй уборачнай кампаніі збярэ ААТ “Пакроўскі” – другі і трэці экіпажы-“тысячнікі” раёна былі з гэтай гаспадаркі, а тут яшчэ і лепшы сямейны экіпаж падаспеў.

Ды яшчэ які экіпаж! Браты Васіль і Мікалай Міранюкі – добра знаёмы нашым чытачам. У мінулым годзе яны былі таксама лепшым сямейным экіпажам, а яшчэ раней Мікалай быў у іншым складзе экіпажа-“тысячніка”.

Павіншаваць аграрыяў прыехалі старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук. Прафсаюзныя лідары падзякавалі за плённую працу, пажадалі камбайнерам моцнага здароўя і не зніжаць тэмпаў, уручылі падарункавыя сертыфікаты і сувенірныя майкі і кепкі.

Не засталося ўбаку і кіраўніцтва гаспадаркі – Яўгеній Нічынгер пажадаў маладым камбайнерам новых перамог і ўручыў грашовую прэмію.

– Селётняе жніво больш складанае, чым у мінулым годзе. Пазней пачалі, – дзеліцца Мікалай. – Ёсць палеглыя ўчасткі, але справімся.

Камбайнерам няма калі бавіць час, таму адразу ж пасля прыемнага моманту браты селі ў камбайн, каб зноў і зноў убіраць залатое калоссе палёў.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшы сямейны экіпаж братоў Міранюкоў з ААТ “Пакроўскі”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика