На Миорщине появился первый молодежный экипаж-тысячник
14.08.2020
—
Разное
|
>
Бадай, самая вялікая нагрузка на збожжавы камбайн у філіяле «Павяцце»: амаль па 400 гектараў зерневых і зернебабовых культур, а з улікам рапсу – усе 500 га. У такой сітуацыі важны кожны момант ад фарміравання экіпажаў і падрыхтоўкі тэхнікі да арганізацыі работ. Калі зыходзіць з тэмпаў жніва, з гэтым у гаспадарцы ўсё ў парадку. Больш таго, першым тысячнікам на айчынным камбайне КЗС-1218 стаў Аляксей Мароз (на фота злева), які прадстаўляе маладзёжны экіпаж. Перад абедам 13 жніўня на толькі што абмалочаным ячменным полі ля Чарняўцаў адбылося ўрачыстае ўшанаванне перадавога экіпажа. Аляксея Мараза і яго юнага памочніка і механізатара Ілью Кашко пераапранулі ў белыя лідарскія майкі і кепкі ад райкама БРСМ. Чырвоную стужку праз плячо павесілі намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Полацкі малочны камбінат» па раслінаводстве Мікалай Муравейка і старшыня прафкама прадпрыемства Таццяна Акімава.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Леанід МАТЭЛЕНАК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, самая вялікая нагрузка на збожжавы камбайн у філіяле «Павяцце»: амаль па 400 гектараў зерневых і зернебабовых культур, а з улікам рапсу – усе 500 га. У такой... |
|