Лорд Бэл: Гэта не я раіў прэзідэнту паказвацца на людзях з сынам
19.08.2009 19:04
—
Новости Политики
|
![]() Еўрарадыё: Скажыце, гэта праўда, што Вы больш не будзеце супрацоўнічаць з нашай краінай? Лорд Бэл: Кантракт спачатку быў разлічаны толькі на 12 месяцаў, а яны скончыліся. Нельга сказаць, што ён скончыўся раней за планаваны тэрмін, што мяне звольнілі. На самай справе ўсё вельмі проста, кантракт проста скончыўся. Еўрарадыё: А ці збіраецеся Вы яшчэ калі-небудзь наведаць нашу краіну? Лорд Бэл: Магчыма нават не адзін, а некалькі разоў. Еўрарадыё: Можа акурат на адпачынак? Лорд Бэл: Я магу прыехаць як для бізнес-спраў, так і для ўласнага задавальнення. Еўрарадыё: Думаю, што беларусы былі б не супраць, калі б Вы нават і яшчэ раз згадзіліся супрацоўнічаць з Беларуссю… Лорд Бэл: Ведаеце, я павінен сказаць вам: меркаванне, што кантракт з Беларуссю яшчэ існуе — гэта памылка. На гэта няма доказаў. Я сказаў Вам праўду, кантракт быў разлічаны на 12 месяцаў, апошнім месяцам быў жнівень, а ўся іншая інфармацыя пра гэта ўжо з’яўляецца канфідэнцыяльнай. Еўрарадыё: Канешне, разумеем. Мы хацелі б толькі падзякаваць Вам за працу – імідж нашай краіны сапраўды змяніўся за гэты год. Лорд Бэл: Дзякуй вам! Еўрарадыё: У нас яшчэ толькі адно пытанне. Скажыце, гэта Вы параілі нашаму прэзідэнту паказвацца на публіцы з маленькім сынам? Лорд Бэл: Я ўвогуле не маю ніякага дачынення да гэтага. Я ніколі не раіў такога, гэта была яго ідэя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спачатку піяршчык сказаў, што сышоў у адпачынак, але потым згадзіўся расказаць нават пра тое, ці мае ён дачыненне да публічнасці малодшага сына прэзідэнта
|
|