Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ва ўмацаваннi беларуска-ўкраiнскiх сувязяў
24.08.2009
—
Новости Политики
|
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанку з нацыянальным святам — Днём Незалежнасцi. Беларусь высока цэнiць традыцыйна дружалюбныя адносiны з Украiнай, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагi i добрасуседства, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Канструктыўны характар нашых сустрэч з'яўляецца дадатковым пацвярджэннем шчырай зацiкаўленасцi ва ўмацаваннi iснуючых сувязяў", — падкрэслiў ён. Прэзiдэнт Беларусi выказаў упэўненасць, што ўсебаковае беларуска-ўкраiнскае партнёрства будзе i ў далейшым актыўна i дынамiчна развiвацца, садзейнiчаць падтрыманню высокага ўзроўню ўзаемадзеяння. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |