Лукашэнка можа наведаць Літву
28.08.2009 13:21
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Вільню 16 верасня, паведамляюць літоўскія СМІ. У гэты час у суседняй дзяржаве будзе праходзіць беларускі эканамічны форум.
Прадстаўнік літоўскага МЗС Раландас Качынскіс кажа, што спісы яшчэ не ўдакладнілі, але прозвішча Лукашэнкі насамрэч успамінаецца. Ці прыедзе дакладна Лукашэнка, будзе вядома толькі на наступным тыдні. Калі візіт пройдзе, то гэта будзе другі візіт кіраўніка Беларусі ў краіны Еўрасаюзу на працягу года. У красавіку з прыватным візітам ён наведаў Італію і Ватыкан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнік літоўскага МЗС Раландас Качынскіс кажа, што спісы яшчэ не ўдакладнілі, але прозвішча Лукашэнкі насамрэч успамінаецца. |
|