Прэзiдэнт Польшчы выказаў спачуваннi ў сувязi з гiбеллю беларускiх лётчыкаў на авiясалоне ў Радаме
02.09.2009
—
Новости Политики
|
На iмя кiраўнiка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi паступiла тэлеграма Прэзiдэнта Польшчы Леха Качынскага, у якой выказваюцца спачуваннi ў сувязi з катастрофай беларускага знiшчальнiка Су-27 на авiясалоне ў польскiм горадзе Радам i гiбеллю пiлотаў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi. |