Удзельнiкам i гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пiсьменства
04.09.2009
—
Новости Политики
|
Паважаныя сябры! Прымiце маё сардэчнае вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства. За час свайго iснавання гэта свята стала адметнай з'явай культурнага жыцця краiны, сiмвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцяў. Беларускае пiсьмовае слова пачыналася ад Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага, набiрала сiлу ў друкаваных кнiгах Францыска Скарыны, Сымона Буднага i Сiмяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкi Купалы, Максiма Багдановiча, Уладзiмiра Караткевiча, Івана Шамякiна, Iвана Мележа, iншых выдатных лiтаратараў Беларусi. Сёлета ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства гасцiнна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнiкаў i дзеячаў культуры. 3 гэтай зямлёй непарыўна звязана iмя Францiшка Багушэвiча — нашага вялiкага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокiх iдэалаў сацыяльнай справядлiвасцi, годнасцi простага чалавека. Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам i гасцям свята жыццёвага аптымiзму, шчасця, дабрабыту i творчага плёну. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. |