У Беларусi завершана падрыхтоўка да перапiсу насельнiцтва — 2009. 21.by

У Беларусi завершана падрыхтоўка да перапiсу насельнiцтва — 2009

04.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi завершана падрыхтоўка да перапiсу насельнiцтва, якi пройдзе з 14 па 24 кастрычнiка. Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 4 верасня далажыў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Уладзiмiр Зiноўскi.

Гэта маштабнае мерапрыемства мае вялiкае значэнне для распрацоўкі стратэгii далейшага развiцця краiны. Веданне дэмаграфiчнай i сацыяльнай сiтуацыi ў дзяржаве дае магчымасць ацэньваць рэзультатыўнасць дзейных праграм, знаходзiць новыя магчымасцi для развiцця дзяржавы, паляпшэння жыцця насельнiцтва Беларусi. Акрамя таго, перапiсы насельнiцтва — аснова для распрацоўкi дзяржаўных прагнозаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi, бягучых разлiкаў i прагназавання колькасцi i складу насельнiцтва.

Як адзначыў Уладзiмiр Зiноўскi, да перапiсу праведзена вялiкая падрыхтоўчая работа як Нацыянальным статыстычным камiтэтам, так i мясцовымi органамi ўлады, iншымi зацiкаўленымi ведамствамi. У рэспублiцы створана больш за 600 перапiсных участкаў, у тым лiку стацыянарных — у бальнiцах, санаторыях, вайсковых часцях, iншых спецустановах, што дасць магчымасць улiчыць пры перапiсе ўсе слаi насельнiцтва.

Падабраны перапiсны персанал, колькасць якога складзе каля 48 тыс. чалавек. У асноўным гэта студэнты старшых курсаў ВНУ, настаўнiкi, iнжынерны склад, работнiкi арганiзацый i прадпрыемстваў. З пачатку кастрычнiка пачнецца iх 10-дзённая падрыхтоўка, пасля заканчэння якой у кожнага з iх будзе прыняты экзамен з тым, каб яны квалiфiкавана i якасна маглi правесцi перапiс.

Перапiс па жаданнi грамадзян будзе праводзiцца на беларускай або рускай мовах.

Паводле слоў Уладзiмiра Зiноўскага, пры падрыхтоўцы да правядзення гэтага маштабнага мерапрыемства былi ўлiчаны ўсе пажаданнi грамадскасцi.

Акрамя таго, у цяперашняй перапiсной кампанii будзе ўжыты больш перадавы метад апрацоўкi матэрыялаў. Усе перапiсныя лiсты паступяць у спецыяльна створаны для гэтых мэтаў вылiчальны цэнтр i будуць апрацаваны шляхам сканiравання. Гэта дапаможа не толькi хутчэй атрымаць вынiкi, але значна зэканомiць бюджэтныя сродкi. У параўнаннi з перапiсам 1999 года за кошт скарачэння ў 8 разоў перапiснога персаналу эканомiя складзе каля Br2 млрд.

Падчас даклада размова iшла таксама аб статыстыцы ўборачнай кампанii. На сёння ў краiне завершана ўборка збожжавых каласавых, вядуцца работы на палях зернебабовых культур, грэчкi. Паводле ацэнак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, краiна сёлета атрымае нядрэнны ўраджай: з улiкам сабранага насельнiцтвам на асабiстых участках яго аб'ём складзе крыху больш за 9 млн тон.

Прэс-служба Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi завершана падрыхтоўка да перапiсу насельнiцтва, якi пройдзе з 14 па 24 кастрычнiка. Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 4 верасня далажыў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Уладзiмiр Зiноўскi. Гэта маштабнае мерапрыемства мае вялiкае значэнне для распрацоўкі стратэгii далейшага развiцця краiны. Веданне дэмаграфiчнай i сацыяльнай сiтуацыi ў дзяржаве дае магчымасць ацэньваць рэзультатыўнасць дзейных праграм, знаходзiць новыя магчымасцi для развiцця дзяржавы, паляпшэння жыцця насельнiцтва Беларусi. Акрамя таго, перапiсы насельнiцтва — аснова для распрацоўкi дзяржаўных прагнозаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi, бягучых разлiкаў i прагназавання колькасцi i складу насельнiцтва.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика