Беларусь не здымае амбiцыйных задач перад эканомiкай
23.09.2009
—
Новости Политики
|
Пра гэта заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з кiруючым дырэктарам банка АКА "Аўсфюркрэдыт-Гезельшафт" Гансам-Ёргам Тотам. "Ён адзначыў, што пры агульным спадзе эканомiк суседнiх дзяржаў тэмп росту iнвестыцый у Беларусi складае ў гэтым годзе амаль 117 працэнтаў. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, Германiя для Беларусi — адна з вядучых краiн-партнёраў. За 7 месяцаў двухбаковы тавараабарот перасягнуў 1 млрд еўра. У Беларусi створана 352 прадпрыемствы з удзелам нямецкага капiталу, яны паспяхова працуюць. У цэлым Сяргей Сiдорскi нагадаў, што Беларусь сусветны фiнансавы крызiс таксама не абмiнуў. Аднак у краiне распрацавана добрая антыкрызiсная праграма, якая апраўдала сябе. "Пацвярджэннем таго з'яўляецца тое, што ВУП Беларусi ў гэтым годзе знаходзiцца ў межах узроўню 2008 года, гэта значыць фактычна мы iдзём па планцы мiнулага года", — сказаў прэм'ер-мiнiстр. "Нам важна было паглядзець МТЗ i завод "Інтэграл", якiя мы фiнансуем. Мяне здзiвiла тое, якога поспеху яны дабiлiся на мiжнародным рынку. Гэта цудоўна. Я падзякаваў кiраўнiцтву гэтых кампанiй за тое, што яны зрабiлi", — падкрэслiў кiруючы дырэктар банка АКА. Акрамя таго, Ганс-Ёрг Тот падкрэслiў: "Мне было прыемна чуць, што Беларусь знайшла магчымасць пазбегнуць наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу. Германiя не знайшла такiх магчымасцяў. Эканамiчны рост тут будзе адмоўны ў межах 6-7 працэнтаў". БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з кiруючым дырэктарам банка АКА "Аўсфюркрэдыт-Гезельшафт" Гансам-Ёргам Тотам. |
|