У Беларусi дапоўнены пералiкi аперацый, за якiя ўрачам выплачваецца павышаная зарплата
28.09.2009
—
Новости Политики
|
Пералiкi высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў дапоўнены новымi вiдамi медыцынскiх паслуг, аказанне якiх стала магчыма ў сувязi з выкарыстаннем у рэспублiцы новага сучаснага медыцынскага абсталявання i ўкаранення ў практыку найноўшых дасягненняў у галiне медыцыны. Прэзiдэнт Беларусi 24 верасня падпiсаў адпаведны ўказ № 467, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ва ўказ ад 26 снежня 2005 года № 619 "Аб удасканаленнi матэрыяльнага стымулявання асобных катэгорый урачоў. Указам № 619 устаноўлена павышэнне ў 2,3-3,5 раза тарыфных акладаў урачам (хiрургам i анестэзiёлагам-рэанiматолагам) дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя, якiя маюць вышэйшую i першую квалiфiкацыйныя катэгорыi, ажыццяўляюць высокатэхналагiчныя i складаныя медыцынскiя ўмяшаннi згодна з прыкладзенымi да ўказа пералiкамi. Адначасова з пералiкаў выключаны тыя вiды медыцынскай дапамогi, якiя шырока ўкаранёныя ў працу арганiзацый аховы здароўя i сталi звычайнымi аперацыямi. Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пералiкi высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў дапоўнены новымi вiдамi медыцынскiх паслуг, аказанне якiх стала магчыма ў сувязi з выкарыстаннем у рэспублiцы новага сучаснага медыцынскага абсталявання i ўкаранення ў практыку найноўшых дасягненняў у галiне медыцыны. Прэзiдэнт Беларусi 24 верасня падпiсаў адпаведны ўказ № 467, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ва ўказ ад 26 снежня 2005 года № 619 "Аб удасканаленнi матэрыяльнага стымулявання асобных катэгорый урачоў.
|
|