Памiж Беларуссю i Азербайджанам няма нядобрасумленнай палiтыкi, што дае магчымасць рухацца наперад. 21.by

Памiж Беларуссю i Азербайджанам няма нядобрасумленнай палiтыкi, што дае магчымасць рухацца наперад

13.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Азербайджан павiнны актывiзаваць двухбаковае супрацоўнiцтва. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычнiка на сустрэчы са старшынёй Мiлi Меджлiса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час апошняга вiзiту ў Азербайджан прэзiдэнты дамовiлiся па асноўных напрамках супрацоўнiцтва, у якiх краiны могуць значна рушыць наперад. "Але гэта не значыць, што ў нас няма iншых напрамкаў. Проста на гэтых пытаннях мы павiнны засяродзiць сваю ўвагу", — сказаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт адзначыў, што яны з Iльхамам Алiевым даволi доўга i шмат размаўлялi па розных пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва на кiшынёўскiм самiце кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД. "Мы дамовiлiся, што закрытых тэмаў у нас няма. Азербайджан — дружалюбная нам краiна", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "У нас добрыя адносiны з Прэзiдэнтам Азербайджана, нашы пункты гледжання па ўсiх пытаннях сусветнага парадку дня абсалютна супадаюць", — дадаў ён. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што нашы краiны заўсёды падтрымлiвалi адна адну, i запэўнiў, што Беларусь гэта будзе рабiць i ў далейшым.

"Ваш вiзiт вельмi дарэчы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Актая Асадава. — Ён павiнен садзейнiчаць таму, каб нашы краiны значна дабавiлi ў адносiнах".

У сваю чаргу спiкер парламента Азербайджана пацвердзiў, што адносiны памiж дзвюма дзяржавамi будуюцца на ўзаемным даверы. "Памiж Беларуссю i Азербайджанам няма нядобрасумленнай палiтыкi, што дае нам магчымасць рухацца наперад", — сказаў ён. Гаворачы пра двухбаковы тавараабарот, Актай Асадаў адзначыў, што патэнцыял дзвюх краiн яшчэ не рэалiзаваны, i выказаў надзею, што ў будучым аб'ём гандлю ў шмат разоў павялiчыцца. Тавараабарот памiж Беларуссю i Азербайджанам у студзенi—жнiўнi 2009 года склаў $71,5 млн i ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года зменшыўся на 9,6 працэнта. Пры гэтым экспарт склаў амаль $70 млн. Па вынiках 2009 года дзве краiны плануюць выйсцi на дадатную дынамiку росту аб'ёму ўзаемнага гандлю.

Актай Асадаў таксама паведамiў, што ў час цяперашняга вiзiту ў Мiнск плануецца падпiсаць пагадненне аб супрацоўнiцтве парламентаў Беларусi i Азербайджана.

Узаемадзеянне памiж парламентамi Беларусi i Азербайджана ў апошнiя гады значна актывiзавалася. На рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца абмены вiзiтамi парламенцкiх дэлегацый дзвюх краiн. Беларускiя i азербайджанскiя дэпутаты ўзаемадзейнiчаюць у рамках мiжнародных арганiзацый, у тым лiку парламенцкiх асамблей АБСЕ i Савета Еўропы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Азербайджан павiнны актывiзаваць двухбаковае супрацоўнiцтва. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычнiка на сустрэчы са старшынёй Мiлi Меджлiса (парламента) Азербайджана Актаем Асадавым.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика