У Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа. 21.by

У Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа

15.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа. Адпаведны ўказ № 499 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi антыманапольнага рэгулявання i развiццi канкурэнцыi" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 13 кастрычнiка.

У дакуменце праведзена размежаванне функцый антыманапольнага органа: на таварных рынках рэспублiкi гэтыя функцыi выконвае Мiнiстэрства эканомiкi, а на таварных рынках абласцей (г. Мiнска) — структурныя падраздзяленнi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў.

Пашыраны правы антыманапольнага органа па спыненнi дзеянняў, у тым лiку па адмене не адпаведных заканадаўству прававых актаў, прынятых дзяржаўнымi органамi, аб'яднаннямi юрыдычных асобаў, вынiкам якiх можа з'яўляцца абмежаванне канкурэнцыi.

Антыманапольнаму органу таксама прадастаўлена права заключаць пагадненнi з юрыдычнымi асобамi, што займаюць дамiнуючае становiшча на таварных рынках, у якiх вызначаюцца ўмовы iх канкурэнтных паводзiнаў, а таксама межы змянення цэнаў (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi). Пры гэтым такая юрыдычная асоба выключаецца з Дзяржаўнага рэестра суб'ектаў гаспадарання, якiя займаюць дамiнуючае становiшча на таварных рынках.

Антыманапольны орган надзяляецца правам звароту з iскавымi заявамi ў суды аб прызнаннi несапраўднымi дагавораў, якiя заключаны ў мэтах парушэння антыманапольнага заканадаўства, прычыняюць шкоду правам i законным iнтарэсам iншых юрыдычных асобаў або грамадзян i прыводзяць да абмежавання канкурэнцыi.

Указ уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусi пашыраны правы антыманапольнага органа. Адпаведны ўказ № 499 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi антыманапольнага рэгулявання i развiццi канкурэнцыi" Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 13 кастрычнiка. У дакуменце праведзена размежаванне функцый антыманапольнага органа: на таварных рынках рэспублiкi гэтыя функцыi выконвае Мiнiстэрства эканомiкi, а на таварных рынках абласцей (г. Мiнска) — структурныя падраздзяленнi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика