Дата прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi будзе назначана парламентам на асенняй сесii 2010 года
22.10.2009
—
Новости Политики
|
Дакладная дата будучых прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi будзе назначана Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу на асенняй парламенцкай сесii ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамiла ў iнтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Лiдзiя Ярмошына. Кiраўнiк ЦВК нагадала, што 8 красавiка 2011 года завяршаецца тэрмiн паўнамоцтваў Прэзiдэнта. Па закону выбары павiнны прайсцi не пазней чым за два месяцы да завяршэння гэтага тэрмiну. Таму вызначаны апошнi тэрмiн iх правядзення — не пазней за 7 лютага 2011 года. Лiдзiя Ярмошына дадала, што раней за гэту дату праводзiць выбары закон не забараняе. "Пачатак лютага — гэта добры перыяд для правядзення прэзiдэнцкiх выбараў. Усе нашы выбаршчыкi на месцах, няма мiграцыi, менш праблем з арганiзацыяй галасавання за мяжой", — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. Кандыдатам у прэзiдэнты i ў дэпутаты парламента ў Беларусi плануецца дазволiць выкарыстоўваць уласныя сродкi пры правядзеннi выбарчай кампанii, паведамiла Лiдзiя Ярмошына. Мяркуецца, што законапраект аб змяненнях i дапаўненнях у выбарчае заканадаўства, якi плануецца разгледзець на гэтай асенняй сесii, будзе змяшчаць нормы, што прадугледжваюць стварэнне iндывiдуальных фiнансавых фондаў кандыдатаў у прэзiдэнты i ў дэпутаты парламента. Мясцовыя выбары гэта не закране, растлумачыла Лiдзiя Ярмошына. Гэтыя фонды будуць сфармiраваны за кошт уласных пералiчэнняў кандыдатаў, паступленняў спонсараў, перш за ўсё арганiзацый Беларусi i грамадзян, у прыватнасцi, камерцыйных структур. Не будуць мець права пералiчаць сродкi ў такiя фонды замежныя грамадзяне i арганiзацыi, прадпрыемствы з замежнымi iнвестыцыямi, а таксама структуры, якiя фiнансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. Прыцягненне сродкаў з iндывiдуальных фондаў дасць магчымасць кандыдатам купляць дадатковы эфiрны час на тэлебачаннi i радыё, арганiзоўваць сустрэчы з выбаршчыкамi, арандаваць памяшканнi, выпускаць дадатковую рэкламную прадукцыю. "Такiм чынам, выбарчая кампанiя пойдзе больш жыва", — лiчыць кiраўнiк Цэнтрвыбаркама. "Утварэнне iндывiдуальных фiнансавых фондаў дасць магчымасць кандыдатам праводзiць больш яркую агiтацыйную кампанiю. Бо сёння асноўная скарга выбаршчыкаў — гэта тое, што выбары ў Беларусi праходзяць сумна. Але прычына таго яшчэ i ў тым, што кандыдаты самi мала стараюцца, не прапануюць цiкавыя праграмы. Але нават тады, калi кандыдат цiкавы i калi ён выступiць па тэлебачаннi адзiн раз, то гэтага недастаткова, каб яго запомнiлi", — сказала Лiдзiя Ярмошына. Старшыня ЦВК дадала, што iндывiдуальныя фiнансавыя фонды кандыдатаў будуць абмежаваны пэўнымi памерамi. Працэдуру вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ад палiтычных партый у Беларусi плануецца спрасцiць, паведамiла старшыня ВК. Для таго каб вылучыць кандыдата ў дэпутаты парламента ад палiтычнай партыi па канкрэтнай выбарчай акрузе, трэба, каб на тэрыторыi акругi была структура ад гэтай партыi. Мы прапануем такое патрабаванне выключыць з заканадаўства", — сказала Лiдзiя Ярмошына. "Справа ў тым, што нашы палiтычныя партыi маластруктураваныя. Яны сталi вельмi мала вылучаць кандыдатаў у дэпутаты менавiта партыйным спосабам. Таму мы прапануем такую стымуляцыю", — адзначыла Лiдзiя Ярмошына. Такiм чынам, дадала яна, палiтычная партыя на сваiм з'ездзе зможа вылучаць кандыдатаў ва ўсе выбарчыя акругi па выбарах дэпутатаў парламента, незалежна ад наяўнасцi партыйных структур. У Беларусi будзе скасаваны бар'ер яўкi выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. "Гэта азначае, што будзе прызнавацца, што выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы адбылiся, пры любой яўцы выбаршчыкаў", — растлумачыла Лiдзiя Ярмошына. Пры гэтым яна падкрэслiла, што гэта новаўвядзенне закране толькi мясцовыя выбары i не закране парламенцкiя i прэзiдэнцкiя кампанii. Лiдзiя Ярмошына дадала, што "яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзiдэнта вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, таму тут нiякiх новых iнiцыятыў не можа быць". Для таго каб прэзiдэнцкiя выбары адбылiся, на iх павiнны прыйсцi больш як 50 працэнтаў выбрашчыкаў. Згодна з дзеючым заканадаўствам, яўка на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў таксама павiнна складаць больш за 50 працэнтаў. "Пры правядзеннi папярэднiх мясцовых выбараў мы крыху лiбералiзавалi заканадаўчыя нормы. Гэта звялося да таго, што мясцовыя выбары цяпер праводзяцца ў адзiн тур. Але цяпер мы яшчэ больш спрашчаем працэдуру мясцовых выбараў, прапануючы лiквiдаваць бар'ер яўкi", — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладная дата будучых прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi будзе назначана Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу на асенняй парламенцкай сесii ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамiла ў iнтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Лiдзiя Ярмошына. |
|