Іван Шчэрба, мiнiстр транспарту i камунiкацый: Кошт праезду ўзрасце толькi пасля павышэння заробкаў. 21.by

Іван Шчэрба, мiнiстр транспарту i камунiкацый: Кошт праезду ўзрасце толькi пасля павышэння заробкаў

22.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогадовыя адлiчэннi прадпрыемстваў транспартнай галiны ў бюджэт i пазабюджэтныя фонды складаюць больш чым 1 мiльярд долараў. Удзельная вага галiны ў валавым унутраным прадукце Беларусi сёлета па вынiках першага паўгоддзя перавысiла 6 працэнтаў.

Як адзначыў мiнiстр транспарту i камунiкацый Iван Шчэрба, выручка ад рэалiзацыi прадукцыi, работ i паслуг за студзень—жнiвень склала 6,8 трлн рублёў. Гэта на 5 працэнтаў больш, чым за такi ж перыяд летась. Негатыўныя тэндэнцыi, звязаныя з наступствамi сусветнага фiнансавага крызiсу ў айчыннай транспартнай галiне адзначалiся напрыканцы мiнулага года i ў пачатку гэтага. Ужо з красавiка пакрысе сiтуацыя пачала выпраўляцца.

Вядзецца будаўнiцтва 21 аўтазаправачнай станцыi, 7 станцый тэхнiчнага абслугоўвання, 17 пунктаў грамадскага харчавання. Дасягнута дамоўленасць, што кантэйнерныя перавозкi па чыгунцы з Кiтая да Балтыйскага мора будуць праходзiць праз Беларусь.

Паступова пачынае разгортвацца маштабны праект па рэканструкцыi аўтамабiльных дарог, што звязваюць Мiнск з усiмi абласнымi цэнтрамi. Як паведамiў дырэктар дэпартамента "Белаўтадар" Анатоль Лыцiн, у першую чаргу работы будуць праведзены на дарогах Мiнск — Гомель i Мiнск — Магiлёў. Вывучаюцца магчымасцi для прыцягнення замежных iнвестыцый: падпiсаны мемарандум з сусветным банкам аб прыцягненнi для рэканструкцыi ўчастка Мiнск — Бабруйск пазыкi ў памеры 150 мiльёнаў долараў.

Зацiкаўленасць выказала i вядомая французская фiрма. Аднак, заўважыў Анатоль Лыцiн, беларускi бок адстойвае наступную пазiцыю: 80 працэнтаў аб'ёмаў дарожных работ павiнны выконвацца айчыннымi падраднымi арганiзацыямi. Рэканструкцыя дарог такога ўзроўню — рэч даволi затратная (на 1 км патрабуецца выдаткаваць ад 4 да 5 мiльярдаў рублёў).

Некалькi гадоў таму ўсе дарогi, што звязваюць вёскi з цэнтрам сельсавета, былi прыняты на баланс аблдарбудаў. Пачалося iх абуладкаванне, аднак фiнансаванне правядзення адпаведных работ меншае, чым меркавалася.

Пакуль прадпрыемствы, якiя займаюцца пасажырскiмi перавозкамi, стратныя. Каб палепшыць iх фiнансавы стан, Мiнтранс звярнуўся ва ўрад з прапановай аб павелiчэннi кошту праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце. Як заўважыў Iван Шчэрба ў адказ на пытанне карэспандэнта "Звязды", калi адпаведнае рашэнне будзе прынята, то адпаведны тарыф узрасце на 100 рублёў. Аднак, па словах кiраўнiка Мiнтранса, адбудзецца гэта толькi пасля таго, як будзе павялiчана заработная плата.

Дарэчы, каб прыцягнуць пасажыраў, у шэрагу выпадкаў тарыфы, наадварот, змяншаюцца. Напрыклад, як паведамiў начальнiк Беларускай чыгункi Анатоль Сiвак, кошт праезду мяркуецца знiзiць па шэрагу не толькi мiжнародных, але i ўнутрырэспублiканскiх маршрутаў. Так, тарыфы магчыма змяншаць у будныя днi, калi адчувальна змяншаецца i колькасць пасажыраў. Як заўважыў дырэктар Дэпартамента па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Вадзiм Мельнiк, сёлета будзе зменшаны кошт бiлетаў па асобных авiямаршрутах.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовыя адлiчэннi прадпрыемстваў транспартнай галiны ў бюджэт i пазабюджэтныя фонды складаюць больш чым 1 мiльярд долараў. Удзельная вага галiны ў валавым унутраным прадукце Беларусi сёлета па вынiках першага паўгоддзя перавысiла 6 працэнтаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика