Аляксандр Лукашэнка разлiчвае на пашырэнне i iнтэнсiфiкацыю супрацоўнiцтва Беларусi з Індыяй. 21.by

Аляксандр Лукашэнка разлiчвае на пашырэнне i iнтэнсiфiкацыю супрацоўнiцтва Беларусi з Індыяй

28.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Iндыя павiнны пашырыць i iнтэнсiфiкаваць адносiны. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным мiнiстрам па пытаннях абароны ўрада Iндыi Малiпудзi Мангапацi Палам Раджам.

"Асаблiвасцю нашых адносiнаў з'яўляецца тое, што мы ведаем, што трэба рабiць, мы нямала зрабiлi, намецiлi пэўныя напрамкi, падпiсалi мноства кантрактаў. Нам трэба пашырыць i iнтэнсiфiкаваць супрацоўнiцтва", — сказаў Прэзiдэнт. Ён адзначыў, што гэта павiнна датычыцца не толькi супрацоўнiцтва ў ваеннай сферы, але i па лiнii грамадзянскiх ведамстваў.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Беларусi i Iндыi неабходна пашыраць аб'ёмы двухбаковага гандлю. На яго думку, iснуючы тавараабарот не адпавядае таму вялiзнаму патэнцыялу, якi iснуе памiж дзвюма краiнамi. Так, за восем месяцаў 2009 года ён склаў $387,2 млн. Прэзiдэнтамi дзвюх краiн вызначана стратэгiчная задача — павелiчэнне да 2010 года беларуска-iндыйскага тавараабароту да $500 млн.

"Хацелася б, каб нашы адносiны былi больш маштабныя", — рэзюмаваў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь "заўсёды ганарылася i ганарыцца адносiнамi з такой вялiкай краiнай, якой з'яўляецца Iндыя". "Гэта цудоўная краiна, з велiзарнейшым патэнцыялам, вельмi працавiтым народам", — сказаў беларускi лiдар. Успамiнаючы свае вiзiты ў Iндыю ў 1997 i 2007 гадах, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краiна зрабiла на яго сур'ёзнае ўражанне.

Прэзiдэнт павiншаваў Малiпудзi Мангапацi Палам Раджу з перамогай Iндыйскага нацыянальнага кангрэса на парламенцкiх выбарах. "Мы ведаем, наколькi вялiкая тая роля, якую вы адыгралi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама запэўнiў, што Беларусь "будзе свята выконваць" усе дамоўленасцi, якiя ёсць з Iндыяй або будуць намечаны падчас цяперашняга вiзiту дзяржаўнага мiнiстра па пытаннях абароны.

У сваю чаргу Малiпудзi Мангапацi Палам Раджа адзначыў, што Iндыя надае вялiкае значэнне адносiнам з Беларуссю, паколькi яны прайшлi праверку часам. Ён адзначыў падабенства поглядаў дзвюх краiн на мiжнародныя пытаннi i падзякаваў Беларусi за падтрымку Iндыi. "Вашы вiзiты ў 1997 i 2007 гадах сапраўды ўмацавалi беларуска-iндыйскiя адносiны", — сказаў iндыйскi госць, звяртаючыся да Прэзiдэнта Беларусi.

Малiпудзi Мангапацi Палам Раджа таксама дадаў, што двухбаковыя сувязi былi ўзмоцнены ў вынiку вiзiту мiнiстра замежных спраў Iндыi ў Беларусь. Ён высока ацанiў тэхнiчныя i тэхналагiчныя магчымасцi Беларусi. Гаворачы аб ваенна-тэхнiчным узаемадзеяннi дзвюх краiн, таксама адзначыў, што яно паспяхова рухаецца наперад.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Iндыя павiнны пашырыць i iнтэнсiфiкаваць адносiны. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным мiнiстрам па пытаннях абароны ўрада Iндыi Малiпудзi Мангапацi Палам Раджам. "Асаблiвасцю нашых адносiнаў з'яўляецца тое, што мы ведаем, што трэба рабiць, мы нямала зрабiлi, намецiлi пэўныя напрамкi, падпiсалi мноства кантрактаў. Нам трэба пашырыць i iнтэнсiфiкаваць супрацоўнiцтва", — сказаў Прэзiдэнт. Ён адзначыў, што гэта павiнна датычыцца не толькi супрацоўнiцтва ў ваеннай сферы, але i па лiнii грамадзянскiх ведамстваў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика