Перспектыва адносiнаў Беларусi i Катара ў практычнай рэалiзацыi праектаў
28.10.2009
—
Новости Политики
|
Перспектыва адносiнаў Беларусi i Катара ў практычнай рэалiзацыi праектаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з начальнiкам Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Дзяржавы Катар генерал-маёрам Хамадам бен Алi аль-Атыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь i Катар добра вывучылi магчымасцi адзiн аднаго, аднак перспектыва адносiнаў знаходзiцца ў практычнай рэалiзацыi многiх сумесных задум. Аляксандр Лукашэнка разлiчвае, што гэты працэс пачнецца пасля цяперашняга вiзiту начальнiка Генштаба Узброеных Сiлаў Катара. Кiраўнiк дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што ў апошнiя месяцы намецiлася iнтэнсiфiкацыя беларуска-катарскiх адносiнаў. Паводле яго слоў, гэта абнадзейвае. Узровень двухбаковага гандлю памiж Беларуссю i Катарам нязначны. За перыяд 1993—2004 гадоў адзначаны толькi эпiзадычныя экспартна-iмпартныя пастаўкi. Асноўнымi вiдамi ў экспарце паслуг у Катар з'яўляюцца турыстычныя i адукацыйныя. Перспектыўным напрамкам з'яўляецца iнвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што беларускi бок вiтае iнтарэс Катара да Беларусi ў галiне турызму, зацiкаўленасць дзелавых колаў у беларускай прадукцыi, у ваенна-тэхнiчнай сферы, дзе намецiлiся станоўчыя зрухi. У маi i чэрвенi 2009 года Беларусь наведалi дэлегацыi катарскiх дзелавых колаў. Катарскi бок праявiў цiкавасць да iнвеставання ў гасцiнiчны бiзнэс Беларусi, а таксама да паставак прадукцыi МТЗ, БелАЗа, МАЗа, "Белшыны", "Керамiна", прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам. "Хацелася б, каб гэтыя напрамкi развiвалiся", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, дадаўшы, што катарскаму боку будзе аказана ў гэтым усялякае садзейнiчанне. У сваю чаргу начальнiк Генштаба Узброеных Сiлаў Катара адзначыў, што Катар высока цэнiць адносiны з Беларуссю, перш за ўсё ў ваеннай галiне. "Лiчу, што гэтыя адносiны дадуць магчымасць развiвацца супрацоўнiцтву не толькi ў названай галiне, але i iншых", — сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектыва адносiнаў Беларусi i Катара ў практычнай рэалiзацыi праектаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з начальнiкам Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Дзяржавы Катар генерал-маёрам Хамадам бен Алi аль-Атыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА |
|