Прэзiдэнт Беларусi павiншава Мiкалая Карачанцава з 65-годдзем
28.10.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Расii Мiкалая Карачанцава з 65-годдзем. "Усё Ваша жыццё — гэта яркi прыклад самаахвярнага служэння мастацтву i вернасцi творчаму брацтву славутага тэатра "Ленком", — гаворыцца ў вiншаваннi. "Ведайце, што тысячы беларускiх паклоннiкаў любяць i цэняць Вас — выдатнага драматычнага акцёра, цiкавага спевака i цудоўнага чалавека, чыё мастацтва роднiць i зблiжае нашы брацкiя народы. Мы верым у тое, што лёс яшчэ падорыць Вам магчымасць у поўнай меры радавацца жыццю i прыдасць сiлы для новых здзяйсненняў", — адзначыў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Расii Мiкалая Карачанцава з 65-годдзем. "Усё Ваша жыццё — гэта яркi прыклад самаахвярнага служэння мастацтву i вернасцi творчаму брацтву славутага тэатра "Ленком", — гаворыцца ў вiншаваннi.
|
|