Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад "Беларусьфiльма" здымаць прыбытковае кiно. 21.by

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад "Беларусьфiльма" здымаць прыбытковае кiно

30.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стан i развiццё беларускага кiнематографа абмяркоўвалiся 29 кастрычнiка на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" Уладзiмiрам Замяталiным.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што дзяржава заўсёды будзе ўдзяляць пiльную ўвагу развiццю кiнематографа, паколькi гэты вiд мастацтва мае для грамадства найважнейшае значэнне.

На сустрэчы было ўзнята пытанне ўкладання бюджэтных сродкаў у кiнавытворчасць. Прэзiдэнт падкрэслiў сваё асноўнае патрабаванне аб тым, што "кiно павiнна прыносiць прыбытак".

Назначаючы Уладзiмiра Замяталiна на пасаду кiраўнiка "Беларусьфiльма" больш як два гады таму, кiраўнiк дзяржавы ставiў задачу ўзняць галiну на новы ўзровень. Як далажыў Уладзiмiр Замяталiн, за гэты час "на кiнастудыi многае зроблена ў матэрыяльным i тэхналагiчным плане, здымаецца дастатковая колькасць фiльмаў".

Прэзiдэнт выказаў сваё меркаванне адносна таго, што павiнна здымацца на кiнастудыi i ў якiм аб'ёме.

"Кiнастудыя на сённяшнi дзень мае ўсе магчымасцi здымаць добрае кiно: аб рэальным жыццi ў рэспублiцы, аб сучаснасцi, беларускай грамадскасцi, людзях Беларусi, — i рабiць такiя фiльмы, за якiя не было б сорамна нi "Беларусьфiльму", нi краiне", — сказаў Уладзiмiр Замяталiн па вынiках рабочай сустрэчы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стан i развiццё беларускага кiнематографа абмяркоўвалiся 29 кастрычнiка на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" Уладзiмiрам Замяталiным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика