Удзельнiкам ХVІ Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю Лiстапад
14.11.2009
—
Новости Политики
|
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХVI Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад". За мiнулыя гады гэты культурны форум набыў вялiкую папулярнасць i заваяваў мiжнародны аўтарытэт. Яго прыцягальная сiла i своеасаблiвасць заключаны ў высокай духоўнасцi, сцвярджэннi гуманiстычных i эстэтычных iдэалаў, захаваннi i абагачэннi спадчыны сусветных кiнематаграфiчных школ. Дзякуючы "Лiстападу" ў нас ёсць унiкальная магчымасць убачыць лепшыя фiльмы розных краiн i кантынентаў, адзначаныя прэстыжнымi ўзнагародамi. У гэтыя днi Мiнск ператвараецца ў адну з фестывальных сталiц Еўропы, цэнтр дружбы, стасункаў i творчых кантактаў выдатных майстроў экрана i маладых зорак. У наш складаны i прагматычны век людзям не хапае сапраўднага, мудрага, добрага i чалавечнага кiно. Няхай жа ў гэтым годзе фестываль падорыць гледачам мноства такiх фiльмаў, парадуе яркiмi адкрыццямi i цiкавымi сустрэчамi з любiмымi акцёрамi i рэжысёрамi. Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя сябры, моцнага здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця i добрага настрою. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХVI Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад". За мiнулыя гады гэты культурны форум набыў вялiкую папулярнасць i заваяваў мiжнародны аўтарытэт. Яго прыцягальная сiла i своеасаблiвасць заключаны ў высокай духоўнасцi, сцвярджэннi гуманiстычных i эстэтычных iдэалаў, захаваннi i абагачэннi спадчыны сусветных кiнематаграфiчных школ. |
|