Сiльвiа Берлусконi плануе наведаць Беларусь
25.11.2009
—
Новости Политики
|
Кiраўнiк iтальянскага ўрада Сiльвiа Берлусконi 30 лiстапада плануе наведаць Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублiкi ў Беларусi Джулiа Прыджонi. "Беларусь i Iталiя знаходзяцца на выключна важным этапе актывiзацыi ўзаемаадносiнаў i ў найблiжэйшай перспектыве могуць зрабiць якасны рывок ва ўзаемавыгадным супрацоўнiцтве, аб чым сведчыць i маючы адбыцца 30 лiстапада вiзiт у Мiнск Сiльвiа Берлусконi", — адзначыў кiраўнiк iтальянскай дыпмiсii. "У Беларусi i Iталii кардынальна новы перыяд супрацоўнiцтва, — сказаў пасол. — Нiколi раней у гiсторыi двухбаковых адносiнаў у нас не было на працягу такога кароткага перыяду часу афiцыйных вiзiтаў мiнiстраў замежных спраў i iтальянскага прэм'ер-мiнiстра". Як вядома, кiраўнiкi знешнепалiтычных ведамстваў Беларусi i Iталii абмянялiся ў гэтым годзе вiзiтамi. Сяргей Мартынаў у лютым пабываў у Iталii i Ватыкане. Мiнiстр замежных спраў Iталii Франка Фрацiнi 30 верасня з афiцыйным вiзiтам наведаў Мiнск, правёў серыю перагавораў на вышэйшым узроўнi i падпiсаў пагадненне аб адукацыйных праграмах. У прыватнасцi, адбылася сустрэча Франка Фрацiнi з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам, у час якой быў вызначаны вектар дзеянняў на найблiжэйшую перспектыву i пацверджаны вiзiт прэм'ер-мiнiстра Iталii Сiльвiа Берлусконi, намечаны на 30 лiстапада гэтага года. "Усё гэта — адказ на вiзiт Аляксандра Лукашэнкi ў Iталiю i Ватыкан гэтай вясной", — падкрэслiў Джулiа Прыджонi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк iтальянскага ўрада Сiльвiа Берлусконi 30 лiстапада плануе наведаць Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублiкi ў Беларусi Джулiа Прыджонi. "Беларусь i Iталiя знаходзяцца на выключна важным этапе актывiзацыi ўзаемаадносiнаў i ў найблiжэйшай перспектыве могуць зрабiць якасны рывок ва ўзаемавыгадным супрацоўнiцтве, аб чым сведчыць i маючы адбыцца 30 лiстапада вiзiт у Мiнск Сiльвiа Берлусконi", — адзначыў кiраўнiк iтальянскай дыпмiсii.
|
|