У Мінск прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. 21.by

У Мінск прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў

25.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як адзначае БелаПАН, 26 лістапада Назарбаеў плануе сустрэцца з Лукашэнкам у вузкім фармаце. Затым перамовы працягнуцца ў пашыраным складзе. Па выніках паседжання чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, у тым ліку сумеснай заявы кіраўнікоў дзяржаваў аб супрацоўніцтве, дамовы аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, дамовы паміж міністэрствамі фінансаў дзвюх краін аб фінансавым узаемадзеянні.

Акрамя таго, плануецца падпісаць план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана на 2010—2011 гады.

Мяркуецца, што ўвечары 26 лістапада Назарбаеў прыме ўдзел у саміце інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій "Злучым прастору СНД". Акрамя прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана ў саміце прымуць удзел кіраўнікі Арменіі, Кыргызтана і Таджыкістана.

27 лістапада Назарбаеў возьме ўдзел у саміце ЕўрАзЭС (Беларусь, Казахстан, Кыргызтан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан), краін Мытнага саюза (Беларусь, Казахстан, Расія).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 25 лістапада прыбыў у Мінск з афіцыйным двухдзённым візітам. Чакаецца, што сёння ўвечары Назарбаеў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика