Ураўнiлаўкi ў аплаце працы педагогаў быць не павiнна. 21.by

Ураўнiлаўкi ў аплаце працы педагогаў быць не павiнна

26.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Створаная ў нашай краiне сiстэма матэрыяльнага стымулявання працы педагогаў дазваляе годна зарабляць тым з настаўнiкаў, хто пастаянна iмкнецца да ўдасканалення свайго педагагiчнага майстэрства. Такую думку выказаў у гутарцы з журналiстамi мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў, якi ўдзельнiчаў у VІ пленуме Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi.

На сёння памер сярэдняга заробку настаўнiкаў складае па краiне 801 тысячу рублёў. "У будучынi якасная i вынiковая работа павiнна стаць галоўным аргументам для павышэння заробкаў педагогам, — падкрэслiў мiнiстр. — Чалавек павiнен прывучыць сябе да думкi, што чым лепш ён працуе, чым лепшыя ў яго вынiкi працы, тым больш ён будзе зарабляць". Мiнiстр паведамiў, што ў Беларусi ёсць прафесары, якiя атрымлiваюць па 6-7 мiльёнаў рублёў: яны укараняюць свае навуковыя распрацоўкi, робяць рэальны ўнёсак у эканомiку, навуку i развiццё высокiх тэхналогiй.

Аляксандр Радзькоў паведамiў, што ў Мiнiстэрстве адукацыi зараз разглядаецца магчымасць увядзення ў дзiцячых садках стаўкi настаўнiка, паколькi дашкольны ўзрост — гэта ўзрост, калi дзiця атрымлiвае большую палову той iнфармацыi, якую чалавек атрымлiвае на працягу ўсяго жыцця. Таму i працаваць у дашкольных установах павiнны спецыялiсты самай вышэйшай квалiфiкацыi. Разглядаецца таксама i прапанова па ўвядзеннi даплат работнiкам дашкольных устаноў за катэгорыi — гэта дазволiла б лепшым з выхавальнiкаў атрымлiваць i большыя заробкi. Не сакрэт, што самымi сацыяльна неабароненымi на сёння застаюцца работнiкi дзiцячых дашкольных устаноў, нават пасля павелiчэння iм на 5 працэнтаў заробкаў у пачатку гэтага года. Да таго ж, у адпаведнасцi з новым працоўным заканадаўствам, гэтай катэгорыi педагагiчных работнiкаў былi скарочаныя iх працоўныя водпускi. Раней падоўжаны водпуск быў фактычна адзiным сацыяльным стымулам для "дашкольнiкаў", таму за апошні год адбыўся значны адток спецыялiстаў з дашкольных устаноў. "Наш галiновы прафсаюз i мiнiстэрства неаднаразова звярталiся ва ўрад, каб вярнуць работнiкам дашкольных устаноў ранейшую працягласць працоўных водпускаў. Аднак пакуль усё застаецца па-ранейшаму", — дадаў мiнiстр.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Створаная ў нашай краiне сiстэма матэрыяльнага стымулявання працы педагогаў дазваляе годна зарабляць тым з настаўнiкаў, хто пастаянна iмкнецца да ўдасканалення свайго педагагiчнага майстэрства. Такую думку выказаў у гутарцы з журналiстамi мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў, якi ўдзельнiчаў у VІ пленуме Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика