Функцыi землеўпарадкавальных службаў у Беларусi перадаюцца мясцовым органам улады
16.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпiсаў указ № 622 "Аб удасканаленнi парадку рэгулявання зямельных адносiнаў i ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем i аховай зямель". Указам функцыi землеўпарадкавальных i геадэзiчных службаў Дзяржкаммаёмасцi перадаюцца ад яе тэрытарыяльных органаў мясцовым выканаўчым камiтэтам з утварэннем у iх структуры адпаведных падраздзяленняў. Перадача мясцовым выканаўчым камiтэтам функцый землеўпарадкавальных i геадэзiчных службаў Дзяржкаммаёмасцi ажыццяўляецца з захаваннем iснуючай агульнай колькасцi дзяржаўных служачых у рэспублiцы. За Дзяржкамiтэтам па маёмасцi захоўваюцца функцыi правядзення адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне зямельных адносiнаў, геадэзii, картаграфii, вядзення адпаведных кадастраў i рэестраў згодна з указам ад 5 мая 2006 года № 289 "Аб структуры Урада Рэспублiкi Беларусь", а таксама дзяржаўны геадэзiчны нагляд у абласцях i горадзе Мiнску. Разам з гэтымi нормамi ўказ № 622 змяшчае палажэннi аб удасканаленнi заканадаўства аб ахове i выкарыстаннi зямель. Яны датычацца спрашчэння парадку продажу невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасцi на аўкцыёнах з устанаўленнем нармальнай цаны продажу, роўнай адной базавай велiчынi; прадастаўлення зямельных участкаў без правядзення аўкцыёнаў i без спагнання платы за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў пры рэалiзацыi iнвестпраектаў; удасканалення парадку звароту землекарыстальнiкаў за дзяржаўнай рэгiстрацыяй зямельных участкаў i правоў на iх; забароны падзелу зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi. Указ прызначаны ўзмацнiць кантроль за выкананнем землекарыстальнiкамi патрабаванняў заканадаўства аб ахове i выкарыстаннi зямель, удасканалiць яго механiзм, а таксама аператыўна выяўляць парушэннi i прымаць меры па iх устараненнi i прафiлактыцы. Дакумент уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем асобных пунктаў, якiя ўступаюць у сiлу з дня падпiсання. прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпiсаў указ № 622 "Аб удасканаленнi парадку рэгулявання зямельных адносiнаў i ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем i аховай зямель". Указам функцыi землеўпарадкавальных i геадэзiчных службаў Дзяржкаммаёмасцi перадаюцца ад яе тэрытарыяльных органаў мясцовым выканаўчым камiтэтам з утварэннем у iх структуры адпаведных падраздзяленняў.
|
|