Ярмошына: у бліжэйшы час Выбарчы кодэкс мяняцца не будзе. 21.by

Ярмошына: у бліжэйшы час Выбарчы кодэкс мяняцца не будзе

17.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанні журналістаў перад разглядам 17 снежня ў Савеце Рэспублікі паправак у некаторыя законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў.

Ярмошына не выключыла, што ў будучыні магчыма ўнясенне новых змяненняў у выбарчае заканадаўства. "Ні адзін закон не прымаецца канчаткова. Права ідзе за жыццём", — сказала глава ЦВК.

Тлумачачы, чаму выбарчае заканадаўства змяняецца праз дзевяць гадоў, яна адзначыла, што ў краіне змянілася грамадства, палітычная сістэма, па-іншаму дзейнічаюць партыі. Уласныя ідэі на прадмет удасканалення выбарчага заканадаўства ў Ярмошынай, паводле яе слоў, ёсць, аднак абнародаваць іх  старшыня Цэнтрвыбаркама адмовілася. "Таму што мая заява ўспрымаецца як праграма дзеянняў", — патлумачыла яна, дадаўшы, што ў выпадку неабходнасці  гатова падзяліцца ідэямі з суб'ектамі заканадаўчай ініцыятывы, у першую чаргу з прэзідэнтам.

Ярмошына адзначыла, што законапраект распрацаваны на аснове сумесных прапаноў еўрапейскіх і беларускіх экспертаў. Гэтыя прапановы наконт удасканалення выбарчага заканадаўства былі выпрацаваны з удзелам экспертаў АБСЕ ў пачатку года. Асноўнымі рысамі новага заканадаўства Ярмошына назвала "прагрэсіўнасць, павышэнне празрыстасці, узмацненне для выбаршчыка права на выбар".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасці з новым выбарчым заканадаўствам пройдуць як мінімум дзве найбліжэйшыя кампаніі — мясцовыя і прэзідэнцкія выбары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика