Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным актывiзаваць ваеннае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва з краiнамi АДКБ
22.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным актывiзаваць ваеннае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва Беларусi з Расiяй i дзяржавамi — членамi АДКБ у iнтарэсах фармiравання адзiнай абароннай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў звароце Прэзiдэнта да ўдзельнiкаў аператыўнага збору Узброеных Сiлаў, якi пачаўся ўчора ў Ваеннай акадэмii Беларусi. Гэты год стаў для Беларусi годам выпрабаванняў на трываласць. "У складаных умовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, якi прыйшоў да нас звонку, Беларусь пераканаўча даказала сваю здольнасць адказваць на глабальныя выклiкi сучаснасцi. Наша краiна наглядна прадэманстравала жыццяздольнасць створанай сацыяльна-эканамiчнай мадэлi i iмкненне да ўстойлiвага развiцця ў любых умовах. Рэспублiка застаецца адказным партнёрам мiжнароднай супольнасцi, актыўна ўдзельнiчае ў вырашэннi розных сусветных праблем", — гаворыцца ў звароце. Практычна ў поўным аб'ёме ў 2009 годзе рэалiзаваны план падрыхтоўкi Узброеных Сiлаў, выкананы мерапрыемствы плана будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў на 2006—2010 гады. Забяспечана падтрыманне неабходнага ўзроўню баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi органаў кiравання i войскаў, высокага маральнага духу ваеннаслужачых. Паспяхова праведзена аператыўна-стратэгiчнае вучэнне "Захад-2009", якое дало магчымасць павысiць зладжанасць органаў ваеннага кiравання, вывучку злучэнняў i воiнскiх часцей, якiя ўваходзяць у склад рэгiянальнай групоўкi войскаў (сiлаў) Беларусi i Расii, прадэманстравала цвёрдую рашучасць дзвюх краiн забяспечыць ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы. Як адзначаецца ў прэзiдэнцкiм звароце, будучы 2010 год будзе для дзяржавы не менш напружаным i адказным. Сучасныя стан i дынамiка развiцця сiтуацыi ў краiне i за мяжой прад'яўляюць да ўсiх дзяржаўных органаў павышаныя патрабаваннi ў частцы аператыўнасцi, зладжанасцi i ўмення дзейнiчаць на апярэджанне. "Становiцца больш жорсткай барацьба за светапогляд сучаснага пакалення людзей. Не спыняюцца спробы пэўных сiлаў сказiць гiстарычную праўду пра падзеi, звязаныя з Другой сусветнай вайной, апраўдаць агрэсараў i прынiзiць ролю савецкага народа ў вызваленнi чалавецтва ад фашызму. Такiя фальсiфiкацыi i iмкненнi да рэвiзii гiсторыi, перагляду пасляваеннага светаўладкавання зусiм недапушчальныя ў год славутага юбiлею — 65-годдзя Вялiкай Перамогi", — адзначае Аляксандр Лукашэнка. У гэтых умовах аб'ектыўна спатрэбiцца павышаная ўвага дзяржавы да пытанняў забеспячэння нацыянальнай, у тым лiку ваеннай, бяспекi, да будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў у адпаведнасцi з патрэбнасцямi абароны i рэальнымi эканамiчнымi магчымасцямi краiны. Асноўная задача Узброеных Сiлаў у 2010 годзе — поўнае i якаснае выкананне плана падрыхтоўкi Узброеных Сiлаў, усямернае павышэнне ўзроўню баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi, вывучкi i зладжанасцi органаў кiравання i войскаў, рэзультатыўнасцi баявой падрыхтоўкi злучэнняў i воiнскiх часцей. Неабходна прадоўжыць практычнае абучэнне войскаў сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы, iх мэтанакiраваную падрыхтоўку пад канкрэтныя задачы, вызначаныя планам абароны дзяржавы. Неабходна забяспечыць захаванасць узбраення i ваеннай тэхнiкi, iх падтрыманне ў боегатовым стане. Пры гэтым трэба рацыянальна i прадумана расходаваць усе выдзеленыя дзяржавай рэсурсы, разумна канцэнтруючы намаганнi на найбольш важных, прыярытэтных напрамках. Адным з такiх напрамкаў не на словах, а на справе павiнен стаць клопат аб асабовым складзе Узброеных Сiлаў. "Наспела неабходнасць удзялiць увагу прывядзенню да сучасных патрабаванняў iнфраструктуры часцей i злучэнняў, стварэнню дастойных умоў для жыцця i быту асабовага складу", — упэўнены беларускi лiдар. У 2010 годзе павiнна прадоўжыцца работа па аптымiзацыi баявога складу, удасканаленнi структуры баявых i забеспячальных сiстэм Узброеных Сiлаў. Пры гэтым трэба рашуча пазбаўляцца ад малаэфектыўных структур, не звязаных з выкананнем баявых задач i непасрэднай работай з асабовым складам i ўзбраеннем. Вынiкам гэтай работы павiнна стаць змяненне структуры абаронных расходаў з павелiчэннем долi сродкаў, што накiроўваюцца на развiццё Узброеных Сiлаў. Трэба актывiзаваць ваеннае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва Беларусi з Расiяй i дзяржавамi — членамi АДКБ у iнтарэсах фармiравання адзiнай абароннай прасторы. Намаганнi ваеннай навукi i адукацыi кiраўнiк дзяржавы лiчыць неабходным сканцэнтраваць на вызначэннi i практычным асваеннi найбольш рацыянальных механiзмаў падтрымання баявой гатоўнасцi органаў ваеннага кiравання, злучэнняў i воiнскiх часцей, прапрацоўцы формаў i спосабаў вядзення ваенных дзеянняў. Эфектыўнасць навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ трэба ацэньваць, перш за ўсё, па рэальных вынiках, што атрымалi ўкараненне ў войсках, а першарадную ўвагу неабходна ўдзялiць практычнай накiраванасцi падрыхтоўкi ваенных кадраў, забеспячэнню авангарднай ролi афiцэрскага складу, умацаванню яго прафесiйнага ядра, павышэнню кiраўнiцкай, прававой i педагагiчнай культуры. "Прыярытэтным напрамкам работы кiруючага складу лiчыць правядзенне ва Узброеных Сiлах дзяржаўнай iдэалогii, паляпшэнне iнфармацыйнай i выхаваўчай работы. Павышанай увагi патрабуе забеспячэнне няўхiльнага выканання ў армii законнасцi, дысцыплiны, бяспечных умоў ваеннай службы, захавання жыцця i здароўя ваеннаслужачых", — адзначаецца ў звароце. Аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сiлаў праходзiць пад кiраўнiцтвам мiнiстра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобiна. У рамках мерапрыемства плануецца падвесцi вынiкi дзейнасцi Узброеных Сiлаў у гэтым годзе i паставiць задачы на наступны год. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным актывiзаваць ваеннае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва Беларусi з Расiяй i дзяржавамi — членамi АДКБ у iнтарэсах фармiравання адзiнай абароннай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў звароце Прэзiдэнта да ўдзельнiкаў аператыўнага збору Узброеных Сiлаў, якi пачаўся ўчора ў Ваеннай акадэмii Беларусi. Гэты год стаў для Беларусi годам выпрабаванняў на трываласць. "У складаных умовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, якi прыйшоў да нас звонку, Беларусь пераканаўча даказала сваю здольнасць адказваць на глабальныя выклiкi сучаснасцi. Наша краiна наглядна прадэманстравала жыццяздольнасць створанай сацыяльна-эканамiчнай мадэлi i iмкненне да ўстойлiвага развiцця ў любых умовах. Рэспублiка застаецца адказным партнёрам мiжнароднай супольнасцi, актыўна ўдзельнiчае ў вырашэннi розных сусветных праблем", — гаворыцца ў звароце. |
|