Сяргей Сушко, намеснiк мiнiстра ЖКГ: Камунальныя тарыфы мяркуецца павысiць у найблiжэйшы час, але пакуль не вызначана, наколькi
23.12.2009
—
Новости Политики
|
Калi сярэдняя тэмпература першай дэкады снежня складала 1,8 градуса, то другой — ужо мiнус 11,5. Адпаведна павялiчылася спажыванне цяпла на абагрэў кватэр. Як паведамiў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, раней на квадратны метр iшло 0,0142 Гкал, а ў маразы — 0,0215 Гкал. Зразумела, узрасло i спажыванне прыроднага газу, на працягу снежня гэты паказчык "плюсануў" з 29,5 да 65 мiльёнаў кубаметраў. У вынiку гэтага павялiчылiся разлiкi жыхароў на ацяпленне. Паводле слоў Сяргея Сушко, "батарэйныя" выдаткi для стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, дзе пражываюць тры чалавекi, узраслi амаль на 15 тысяч рублёў (з 29 да 44,5 тыс. руб.). Як заўважыў намеснiк мiнiстра Мiнжылкамгаса, праведзены дадатковыя праверкi адпаведных аварыйных службаў i спецыяльнай тэхнiкi (у "арсенал" камунальнiкаў, акрамя ўсяго iншага таксама ўваходзiць i перасовачныя кацельнi). На працягу папярэдняга тыдня ў Беларусi адбылося 15 надзвычайных адключэнняў гарачай вады i ацяплення, 4 — халоднага водазабеспячэння, а таксама 2 — электрычнасцi. Усе аварыйныя сiтуацыi выпраўлены ў належны тэрмiн. Як заўважыў начальнiк вытворчага аддзела прадпрыемства "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Генадзь Мiсуна, падчас перыяду пахаладання колькасць зваротаў грамадзян узрасла ў некалькi разоў. Шмат скаргаў звязана з недагрэвам кватэр. Паводле слоў спецыялiста, выклiкаць работнiкаў жыллёва-эксплуатацыйных службаў варта ў тым выпадку, калi тэмпература ў кватэры нiжэйшая за 18 градусаў. Камунальнiкi правядуць неабходныя замеры i зробяць пераразлiк за той час, калi батарэi "пахаладнелi".Цiкава, што асобныя жыхары знарок выстуджваюць свае кватэры — адчыняюць форткi. Аднак такiм "прадпрымальным" людзям неабходна ведаць: акрамя замераў тэмпературы жылля правяраецца таксама i спраўнасць iнжынерных камунiкацый. Так што падмануць спецыялiстаў даволi складана. Як паведамiў Генадзь Мiсуна, у сталiцы недагрэў у большасцi выпадкаў адзначаецца ў панэльных дамах забудовы 1980-х гадоў. Нават "хрушчоўкi" лепш трымаюць тэмпературу падчас панiжэння тэмпературы паветра на дварэ. Як адзначыў Сяргей Сушко, камунальнiкi паступальна праводзяць цеплавую мадэрнiзацыю "праблемных" шматпавярховiкаў. Пасля выканання комплексу адпаведных работ удаецца нармалiзаваць тэмпературны рэжым у кватэрах. А разлiкi жыхароў за ацяпленне змяншаюцца на 10—20 працэнтаў. Аднак мадэрнiзацыя — даволi затратнае мерапрыемства, таму аб'ёмы яго правядзення не такiя маштабныя, як хацелася б. Асноўныя крынiцы фiнансавання гэтых работ — штомесячныя адлiчэннi насельнiцтва на капiтальны рамонт (у "жыроўцы" ёсць адпаведны радок) i бюджэтныя сродкi. Жылфонд абсталяваны сiстэмамi рэгулявання спажывання цяпла, якiя змяняюць расход у залежнасцi ад канкрэтнай тэмпературы паветра на дварэ. Кожнага з нас, вядома, хвалюе, як надалей узрастуць плацяжы за кватэру. Як заўважыў Сяргей Сушко ў адказ на пытанне карэспандэнта "Звязды", параметры росту камунальных тарыфаў будуць разглядацца ўжо ў найблiжэйшы час — у пачатку наступнага года. Аднак канкрэтныя лiчбы пакуль агучваць заўчасна, паколькi павелiчэнне залежыць ад шмат якiх параметраў. Перш за ўсё, ад узроўню даходаў насельнiцтва i кошту iмпартаваных энерганосьбiтаў. Мiкалай ЛІТВIНАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi сярэдняя тэмпература першай дэкады снежня складала 1,8 градуса, то другой — ужо мiнус 11,5. Адпаведна павялiчылася спажыванне цяпла на абагрэў кватэр. Як паведамiў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, раней на квадратны метр iшло 0,0142 Гкал, а ў маразы — 0,0215 Гкал.
|
|