Калядны аматарскi турнiр адыграў немалую ролю ў атрыманнi Беларуссю права прыняць чэмпiянат свету па хакеi-2014. 21.by

Калядны аматарскi турнiр адыграў немалую ролю ў атрыманнi Беларуссю права прыняць чэмпiянат свету па хакеi-2014

06.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы ў мiнскiм Палацы спорту 6-ы Калядны мiжнародны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Беларусi, адзначыў, што гэта традыцыйнае спаборнiцтва адыграла немалую ролю ў тым, што Беларусь атрымала права на правядзенне чэмпiянату свету па хакеi 2014 года.

"Па ўзросце гэта свята здароўя i прыгажосцi яшчэ зусiм юнае, яму ўсяго толькi 6 гадоў, але яно стала ўжо добрай традыцыяй, набыло папулярнасць як у нашай краiне, так i за яе межамi. Кожны год напярэдаднi Калядаў у беларускую сталiцу з розных куткоў планеты з'язджаюцца сапраўдныя паклоннiкi адной з самых любiмых, масавых i азартных гульняў — яго вялiкасцi хакея. Думаю, што турнiр адыграў немалаважную ролю ў тым, што Беларусь выйграла права на правядзенне чэмпiянату свету па хакеi ў 2014 годзе", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт адзначыў, што ў складах каманд-удзельнiц нямала спартсменаў, якiя блiскуча выступалi на спаборнiцтвах самага высокага ўзроўню i змогуць парадаваць балельшчыкаў дастойнай гульнёй.

Звяртаючыся да гасцей турнiру, кiраўнiк дзяржавы сказаў, што ў гэтыя святочныя днi ў iх будзе магчымасць азнаёмiцца з нашай цудоўнай краiнай i пераканацца ў гасцiннасцi i добразычлiвасцi беларускага народа. "Мы ганарымся, што Беларусь лiчаць спартыўнай дзяржавай. Імкнёмся да таго, каб для кожнага спорт стаў ладам жыцця. Спорт у Беларусi — адзiн з дзяржаўных прыярытэтаў. Дзяржава робiць i будзе рабiць усё магчымае для яго развiцця", — адзначыў ён. "Зусiм нядаўна быў пабудаваны лядовы спартыўны комплекс у Баранавiчах, толькi што завершана будаўнiцтва грандыёзнага спарткомплексу "Мiнск-Арэна". Таму калi ў балельшчыкаў будзе вельмi вялiкае жаданне прыйсцi на фiнальны матч, то мы не выключаем, што ён можа адбыцца на новай пляцоўцы "Мiнск-Арэны", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што на працягу чатырох блiжэйшых дзён гледачы ўбачаць хакей найвышэйшага класа i атрымаюць шмат станоўчых эмоцый. На яго думку, адной з асаблiвасцяў Каляднага турнiру з'яўляецца тое, што ў iм няма прайграўшых, "тут выйграюць усе".

Вынікі першых паядынкаў турнiру: Украiна абыграла Славакiю — 7:6, а каманда Расii ўзяла верх над Фiнляндыяй — 11:6. Беларусь на турнiры прадстаўлена камандай Прэзiдэнта краiны. У першым матчы яна з буйным лікам абыграла каманду Швейцарыi — 10:3.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы ў мiнскiм Палацы спорту 6-ы Калядны мiжнародны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Беларусi, адзначыў, што гэта традыцыйнае спаборнiцтва адыграла немалую ролю ў тым, што Беларусь атрымала права на правядзенне чэмпiянату свету па хакеi 2014 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика