Выбары без партыйнага кантролю?. 21.by

Выбары без партыйнага кантролю?

28.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хаця фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў завяршаецца ў пятніцу, 29 студзеня, ужо сёньня відавочна: прадстаўніцтва палітычных партыяў у іх будзе надзвычай абмежаваным. Паводле дадзеных Цэнтравыбаркаму, хоць вылучэнцаў у склад камісіяў ажно 13 106, партыйцаў сярод іх усяго 149.


Зьмены ў выбарчым заканадаўстве тэарэтычна пашырылі магчымасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў што да фармаваньня камісіяў. Цяпер ім гарантуецца ня менш за адну траціну месцаў у складзе камісіі.

Аднак партыі не скарысталі новыя пэрспэктывы — лічыць сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

“Калі паглядзець працэнт прадстаўнікоў палітычных партыяў, якіх накіравалі ў тэрытарыяльныя камісіі, то ён складае толькі 1,1%. Пры агульнай колькасьці вылучэнцаў 13 106 чалавек палітычныя партыі накіравалі толькі 149”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хаця фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў завяршаецца ў пятніцу, 29 студзеня, ужо сёньня відавочна: прадстаўніцтва палітычных партыяў у іх будзе надзвычай абмежаваным. Паводле дадзеных Цэнтравыбаркаму, хоць вылучэнцаў у склад камісіяў ажно 13 106, партыйцаў сярод іх усяго 149.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика