Аляксандр Лукашэнка перакананы ў здольнасцi Беларусi i Ірана канчаткова вырашыць усе складаныя пытаннi ў гандлi
29.01.2010
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што вялiзны патэнцыял супрацоўнiцтва Беларусi i Iрана ў поўнай меры пакуль не выкарыстоўваецца. Аб гэтым ён заявiў 28 студзеня на сустрэчы з кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран Эсфандзiярам Рахiмам Машаi. "Патэнцыял супрацоўнiцтва нашых краiн вялiзны, але ён выкарыстоўваецца мiзэрна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Перакананы, што ў вынiку сённяшнiх кантактаў нам удасца канчаткова вырашыць самыя складаныя пытаннi, якiя датычацца эканомiкi, гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва". Пры гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў падзяку свайму iранскаму калегу за прынятыя iм рашэннi, накiраваныя на актывiзацыю двухбаковага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Iран з'яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусi. За 11 месяцаў 2009 года тавараабарот памiж дзвюма краiнамi склаў $65,2 млн. Асноўныя артыкулы экспарту — сiнтэтычныя валокны, металапрадукцыя, грузавыя аўтамабiлi, трактары, калiйныя ўгнаеннi. У Беларусь iмпартуюцца легкавыя аўтамабiлi i часткi да iх, фрукты. Перспектыўным напрамкам iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва з'яўляецца ўдзел прыватных iранскiх кампанiй у рэалiзацыi праектаў на тэрыторыi Беларусi ў галiне капiтальнага будаўнiцтва i мадэрнiзацыi iнфраструктуры. Прапрацоўваецца магчымасць узвядзення гасцiнiчных i жылых комплексаў, стварэння транспартна-лагiстычнага комплексу "Прылессе" ў свабоднай эканамiчнай зоне "Мiнск", будаўнiцтва шматфункцыянальнага грамадска-дзелавога i гандлёва-сэрвiснага комплексу "Чэрвеньскi", гандлёва-адмiнiстрацыйнага комплексу "Кейсан". Акрамя таго, у Беларусi працуюць ужо два банкi з удзелам iранскага капiталу. Аляксандр Лукашэнка адзначыў падобнасць пазiцый Беларусi i Iрана па ўсiх актуальных пытаннях мiжнароднай палiтыкi. Супрацоўнiцтва дзвюх краiн на мiжнароднай арэне мае канструктыўны характар, дзяржавы актыўна падтрымлiваюць адна адну на выбарах у органы ўстаноў сiстэмы ААН. Беларусь i Iран сумесна выступаюць за ўсталяванне справядлiвага светаўладкавання, заснаванага на ўмацаваннi шматпалярнага свету i захаваннi агульнапрызнаных нормаў мiжнароднага права. "Асаблiвасць вашага цяперашняга вiзiту ў тым, што ён — своечасовы. Я лiчу, мы зможам абмеркаваць усе праблемы", — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да госця. Ён таксама дадаў, што зацiкаўлены ў тым, каб "з першых вуснаў даведацца, якая сiтуацыя ў Iране, тыя галоўныя праблемы, якiя трэба вырашыць дзяржаве ў найблiжэйшы час". У сваю чаргу кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Iрана звярнуў увагу на дружалюбны характар адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. "Нашы дзяржавы знаходзяцца ў агульных умовах, у нас агульныя мэты для пашырэння двухбаковых адносiнаў i пры гэтым iмкненне быць свабоднымi i незалежнымi, — сказаў ён. — Сёння ў свеце Беларусь i Iран вядомы як краiны, якiя змагаюцца за сваю незалежнасць i трывала стаяць на гэтай пазiцыi". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што вялiзны патэнцыял супрацоўнiцтва Беларусi i Iрана ў поўнай меры пакуль не выкарыстоўваецца. Аб гэтым ён заявiў 28 студзеня на сустрэчы з кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Iсламскай Рэспублiкi Iран Эсфандзiярам Рахiмам Машаi.
|
|