Апазіцыйным кандыдатам прапануюць агітаваць на задворках
09.02.2010
—
Новости Политики
|
Выбарчая кампанія па абранні дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пачынаецца з скандалаў. У выбарчыя камісіі практычна нідзе не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыі, а цяпер апазіцыянерам забараняюць збіраць подпісы і весці агітацыю ў гарадах. Дакладней, іх высяляюць з пікетамі на глухія ўскраіны.Згодна з дакументам, забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору ў наступных месцах: - На ўваходах у адміністрацыйныя будынкі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, уездах на іх тэрыторыю, прахадных і ў радыусе 20 метраў ад іх; - На ўваходах ва ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання і ў радыусе 20 метраў ад іх; - На пероне і пасадачных пляцоўках чыгуначнай станцыі «Аранчыцы», аўтастанцыі «Пружаны» і «Ружаны»; - На прыпыначных пунктах маршрутных транспартных сродкаў, скрыжаваннях, пешаходных пераходах, мастах і бліжэй за 15 метраў ад іх у абодва бакі; - Ля помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх пахаванняў і ў радыусе 20 метраў ад іх; - На тэрыторыях культавых будынкаў рэлігійных суполак; - Іншых месцах, дзе правядзенне пікету створыць перашкоды для руху транспарту, пешаходаў і нармалёвага функцыянавання прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Застаецца толькі стаяць у глухіх дварах або тупіку, дзе ніхто не ходзіць, каб не трапіць у аддзяленне міліцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбарчая кампанія па абранні дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пачынаецца з скандалаў.
|
|