Тэрэсу Собаль судзяць на тэрыторыі вайсковай часьці
15.02.2010
—
Новости Политики
|
Сёньня ў раённым судзе ў Валожыну пачнецца разгляд пазову афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месьціцца ў Горадні, да дзяячкі польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэсы Собаль. Каб падтрымаць жанчыну, у Валожын едуць дзясяткі актывістаў Саюзу палякаў.( АБНАЎЛЯЕЦЦА)11.30 У Валожыне затрымалі кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
11.20 Старшыню не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс міліцыянты вязуць у Горадню. Анжаліку Борыс затрымалі ў Івянцы. Яна прыехала падтрымаць Тэрэсу Собаль, кіраўніцу мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, над якой сёньня суд у Валожыне.Затрыманую пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Борыс палічыла, што яе даставяць у Валожынскі РАУС, аднак паваротку на Валожын яны праехалі і кіруюць у бок Горадні. У Ленінскім судзе Горадні судзяць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу яе паплечнікаў Ігара Банцара і Мечыслава Яскевіча. 11.05 Суд над польскай актывісткай Тэрэсай Собаль у Валожыне праходзіць не ў будынку судзе. На тэрыторыю вайсковай часткі нікога не пускаюць. Тлумачыць, што сёньня “праходзяць вучэньні”. Не ўпусьцілі таксама польскага консула Марэка Марцінэка, які прыехаў зь Менску. Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў, які знаходзіцца каля вайсковай часьці. 11.00 Як паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў, які ехаў на суд у Валожын, на пад’езьдзе да гораду міліцыянты затрымалі мноства машынаў. Прыкладна 20 чалавек цяпер знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі непадалёк ад Валожына. У затрыманых забралі дакумэнты і пакуль нічога не патлумачылі. 10.50. Прэсавы сакратар Ігар Банцар даслаў "Свабодзе" смс - “У нас суд. Мяне судзяць”. Сваёй чаргі чакае Мечыслаў Яскевіч, які таксама быў затрыманы сёньня. Абодва знаходзяцца ў Ленінскім раённым судзе Горадні. Ад Мечыслава Яскевіча ўдалося даведацца, што абодвух актывістаў Саюзу палякаў судзяць за тое, што правялі несанкцыянаваны мітынг 10 лютага ў Горадні каля Дому польскага, што на рагу вуліц Дзяржынскага і 17 верасьня. 10.30 Затрымана Анжаліка Борыс У Івянцы міліцыянты затрымалі Анжаліку Борыс — лідэра Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. Яе ўзялі пад рукі і пасадзілі ў машыну. Зь Івянца Анжаліку Борыс павезьлі ў Валожын — у райаддзел міліцыі. 10.20 Затрыманых сёньня намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча і прэсавага сакратара незарэгістраванага СПБ Ігара Банцара даставілі ў суд. Па тэлефоне ў 10.20 Ігар пасьпеў сказаць, што яны знаходзяцца ў судзе і чакаюць, пакуль вызваліцца судовая заля. 9.41 У Горадні затрыманы прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Менск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Андрэй Пачобут перасеў у іншую машыну, што праяжджала міма. Але ў раёне Іўя другую машыну таксама спынілі. Міліцыянты сказалі, што Пачобут нагадвае ім чалавека, які зьдзейсьніў разбойны напад. Цяпер яго вязуць назад у Горадню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ў раённым судзе ў Валожыну пачнецца разгляд пазову афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месьціцца ў Горадні, да дзяячкі польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэсы Собаль. Каб падтрымаць жанчыну, у Валожын едуць дзясяткі актывістаў Саюзу палякаў.( АБНАЎЛЯЕЦЦА)
|
|