Беларусь увасабляе сабой прыклад палiтычнай i сацыяльнай стабiльнасцi
24.02.2010
—
Новости Политики
|
Беларусь на працягу многiх гадоў увасабляе сабой прыклад палiтычнай i сацыяльнай стабiльнасцi, у чым ёсць немалая заслуга сiлавых структур. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята даўно выйшла за рамкi прафесiйнага i стала ўсеагульным. "Гэта не проста данiна традыцыi, — дадаў ён. — Мы помнiм сваю гiсторыю, свята шануем тых, хто са зброяй у руках абараняў ад агрэсараў нашу Радзiму. З глыбокай павагай ставiмся да наследнiкаў воiнскай доблесцi — людзей у пагонах". Мудрыя людзi кажуць: узровень клопату аб жанчыне — паказчык цывiлiзаванасцi дзяржавы, а народная павага i давер да сваёй армii — сведчанне энергiчнасцi i здаровага духу нацыi. "Як паказваюць сацыялагiчныя даследаваннi, армiя ў нашым грамадстве карыстаецца высокiм аўтарытэтам i даверам у людзей. Гэта значыць, што маладая суверэнная беларуская дзяржава робiць усё, каб яе Узброеныя Сiлы былi надзейнай гарантыяй бяспекi i спакою ў нашай краiне", — сказаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт падкрэслiў, што на долю Беларусi ў ХХ стагоддзi выпала нямала суровых выпрабаванняў, але краiна нязменна з годнасцю выходзiла з цяжкiх сiтуацый таму, што народ i армiя ў адзiным страi паўставалi на яе абарону, праяўляючы доблесць i гераiзм. "Мы выпакутавалi Перамогу i ўсвядомiлi, што абарона Радзiмы — справа ўсенародная. Таму i сёння цалкам заканамерна высокае пачуццё адказнасцi нашых людзей за захаванне мiру i стабiльнасцi на беларускай зямлi. Першае дзесяцiгоддзе новага стагоддзя паказала, што праблема абароны сваёй Айчыны не становiцца для нас менш актуальнай", — адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, глабальны крызiс, якi закрануў усе краiны, абвастрае i геапалiтычныя праблемы чалавецтва, iстотна ўплывае на ваенную абстаноўку ў розных рэгiёнах планеты. "Усё часцей для дасягнення карыслiвых мэтаў выкарыстоўваецца непрыкрыты нацiск. Узрастаючую трывогу выклiкае абвастрэнне канкурэнтнай, не заўсёды добрасумленнай барацьбы, актывiзацыя iнфармацыйных атак, заахвочванне дэструктыўных сiлаў з-за мяжы. Гэтым i iншым пагрозам трэба ўмела i сiстэмна процiстаяць", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь нават ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу пераканаўча даказала здольнасць процiдзейнiчаць рознабаковым выклiкам сучаснасцi. Прэзiдэнт адзначыў, што ў нашай краiне пастаўлены надзейны заслон любым праявам экстрэмiзму i антыканстытуцыйных дзеянняў. Паводле яго слоў, "забяспечана падтрыманне неабходнага ўзроўню баявой гатоўнасцi войскаў, высокага маральнага духу ваеннаслужачых". Кiраўнiк дзяржавы сказаў, што ўзважаны i канструктыўны працэс ваеннага будаўнiцтва правяраецца i рэгулюецца ў ходзе буйнамаштабных вучэнняў, якiя красамоўна сведчаць аб гатоўнасцi беларускай армii эфектыўна выконваць пастаўленыя перад ёю задачы. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што аб'яўлены ў Беларусi Год якасцi датычыцца ўсiх сфераў жыццядзейнасцi. Таму ён павiнен стаць годам дасягнення новых якасных параметраў у падрыхтоўцы i развiццi Узброеных Сiлаў, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у краiне. Беларускi лiдар лiчыць, што ў год святкавання 65-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне асаблiвай увагi заслугоўваюць ветэраны фронту i тылу, партызаны i падпольшчыкi. "Нам трэба помнiць — мы перад iмi ў неаплатным даўгу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэслiў, што ў нашай краiне кожны ветэран павiнен быць акружаны ўсямерным клопатам. Прэзiдэнт акцэнтаваў увагу на тым, што ў 2010 годзе завяршаецца пяцiгодка i неабходна выканаць заданнi, вызначаныя трэцiм Усебеларускiм народным сходам. Вiншуючы афiцэраў са святам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "важнейшай састаўной часткай iнтэлектуальнага, прафесiйнага i культурнага патэнцыялу Беларусi з'яўляецца афiцэрскi склад органаў сiстэмы забеспячэння бяспекi дзяржавы". "Краiне неабходны вашы энергiя, настойлiвасць, iнiцыятыва, веды i вопыт", — адзначыў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што пачуццё афiцэрскай чэсцi i высокая адказнасць за лёс Айчыны, уласцiвыя ваеннаслужачым Узброеных Сiлаў, супрацоўнiкам сiлавых структур краiны, дапамогуць паспяхова вырашыць самыя складаныя задачы. Прэзiдэнт Беларусi ўручыў генеральскiя пагоны 9 ваеннаслужачым i супрацоўнiкам сiлавых ведамстваў. У прыватнасцi чарговае спецыяльнае званне генерал-лейтэнанта ўнутранай службы прысвоена Энверу Барыеву, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра мiлiцыi — Аляксандру Найдзенку. Чарговае воiнскае званне генерал-маёра атрымалi Пётр Галезнiк, Вячаслаў Шумiлаў, Ігар Бахматаў, Iван Церцель, Аляксей Захараў, Анатоль Лапо. Чарговае воiнскае званне генерал-маёра юстыцыi прысвоена Аляксандру Дранiцу. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў усiх iх з прысваеннем генеральскiх званняў i пажадаў новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь на працягу многiх гадоў увасабляе сабой прыклад палiтычнай i сацыяльнай стабiльнасцi, у чым ёсць немалая заслуга сiлавых структур. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята даўно выйшла за рамкi прафесiйнага i стала ўсеагульным. "Гэта не проста данiна традыцыi, — дадаў ён. — Мы помнiм сваю гiсторыю, свята шануем тых, хто са зброяй у руках абараняў ад агрэсараў нашу Радзiму. З глыбокай павагай ставiмся да наследнiкаў воiнскай доблесцi — людзей у пагонах
|
|