Для развiцця бiзнэсу ў малых гарадах Беларусi i ў вёсцы створаны дадатковыя магчымасцi
03.03.2010
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi 1 сакавiка выдаў дэкрэт № 4, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэты ад 20 снежня 2007 г. № 9 i ад 28 студзеня 2008 г. № 1, якi рэгулюе прымяненне спецыяльных рэжымаў ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў рэгiёнах. Дакумент накiраваны на ўстараненне праблем, якiя перашкаджаюць стварэнню новых вытворчасцяў у малых гарадах i ў сельскай мясцовасцi, павышэнню iнвестыцыйнай прывабнасцi эканамiчнага патэнцыялу рэгiёнаў. У мэтах стварэння роўных умоў дзейнасцi для суб'ектаў, фактычна размешчаных на адной i той жа тэрыторыi, дазваляецца прымяненне асаблiвага парадку прадпрымальнiцкай дзейнасцi для арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя знаходзяцца (пражываюць) у любой сельскай мясцовасцi, пры ажыццяўленнi такой дзейнасцi на яе тэрыторыi. Акрамя таго, дазваляецца прымяненне парадку, устаноўленага дэкрэтам Прэзiдэнта ад 20 снежня 2007 года № 9, пры адначасовым ажыццяўленнi ў сельскай мясцовасцi вытворчай i гандлёва-пасрэднiцкай дзейнасцi пры наяўнасцi ў арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў раздзельнага ўлiку выручкi па вiдах дзейнасцi. Для зняцця адмiнiстрацыйных бар'ераў дзеючыя льготы па выплаце мытных пошлiнаў i падатку на дабаўленую вартасць распаўсюджваюцца на ўсе тавары, якiя класiфiкуюцца заканадаўствам у якасцi тэхналагiчнага абсталявання. Гэта дае магчымасць пры захаваннi iнвестыцыйнай накiраванасцi гэтай iльготы забяспечыць яе аўтаматычнае прадастаўленне, выключыўшы неабходнасць атрымання заключэнняў аблвыканкамаў, якiя пацвярджаюць прыналежнасць увозiмых тавараў да тэхналагiчнага абсталявання. У мэтах стварэння роўных умоў ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi адносна арганiзацый з замежнымi iнвестыцыямi, якiя прымяняюць дэкрэт Прэзiдэнта ад 28 студзеня 2008 года № 1, выключана адмiнiстрацыйная працэдура пацвярджэння правiльнасцi фармiравання статутнага фонду, адменена неабходнасць кампенсавання падатковых iльгот у выпадку выхаду са складу ўдзельнiкаў арганiзацый. У той жа час наваствораным беларускiм арганiзацыям прадастаўлена права на атрыманне льгот па безнаяўным i бяспошлiнным увозе тавараў у якасцi ўкладаў у статутныя фонды, як гэта прадугледжана цяпер для замежных iнвестараў. Для прадастаўлення дадатковых гарантый акупнасцi праектаў, рэалiзуемых арганiзацыямi, якiя прымяняюць дэкрэт ад 28 студзеня 2008 года № 1, пашыраны дыяпазон дзеяння льготы па падатку на прыбытак з 5 да 7 гадоў. За камерцыйнымi арганiзацыямi, якiя прымяняюць гэты дэкрэт, замацавана права яго далейшага прымянення ў выпадку далучэння да сябе iншай юрыдычнай асобы. Для надання стабiльнасцi прававому рэжыму, устаноўленаму для патэнцыяльных iнвестараў дэкрэтам ад 28 студзеня 2008 года № 1, выключаецца неабходнасць кампенсацыi ў поўным аб'ёме атрыманых падатковых iльгот у выпадку лiквiдацыi або рэарганiзацыi камерцыйнай арганiзацыi ў перыяд дзеяння падатковых iльгот або на працягу 3 гадоў пасля яго заканчэння. Як растлумачылi ў прэс-службе, у цэлым дэкрэт № 4 будзе садзейнiчаць лiбералiзацыi эканамiчнай дзейнасцi ў Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 1 сакавiка выдаў дэкрэт № 4, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэты ад 20 снежня 2007 г. № 9 i ад 28 студзеня 2008 г. № 1, якi рэгулюе прымяненне спецыяльных рэжымаў ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў рэгiёнах. Дакумент накiраваны на ўстараненне праблем, якiя перашкаджаюць стварэнню новых вытворчасцяў у малых гарадах i ў сельскай мясцовасцi, павышэнню iнвестыцыйнай прывабнасцi эканамiчнага патэнцыялу рэгiёнаў. |
|