Спартоўцы супраць партыйцаў
09.03.2010
—
Новости Политики
|
Алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі і заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце Уладзімір Геноў ідуць у дэпутаты ў Наваполацку. Супроць актывістаў Партыі БНФ, якія балатуюцца ў Наваполацку, выстаўленая “цяжкая артылерыя”. Так, па 16-ай выбарчай акрузе, дзе збіраецца балатавацца ў гарадскі Савет Уладзімір Кунцэвіч, ягоным канкурэнтам будзе сусветна вядомы спартсмен – кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі, срэбны прызёр Пекінскай алімпіяды (у снежні 2008 года з-за падвышанага ўтрымання тэстастэрону, па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта быў пазбаўлены ўзнагароды і падвергнуты пажыццёвай дыскваліфікацыі).Супраць Сяргея Сідарава, што вылучыўся ў абласны Савет па 43-яй выбарчай акрузе, выступае Уладзімір Геноў, заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце, чые вучні на чэмпіянаце свету ў Канадзе ў мінулым годзе занялі ўсе тры вышэйшыя прыступкі п’едэстала ў спаборніцтвах па фігурным катанні. Зразумела, што і Вадзім Дзевятоўскі, і Уладзімір Геноў у Наваполацку вядомыя і паважаныя асобы. Але ці змогуць яны, улічваючы вялікую нагрузку, рэальна ўдзельнічаць у рабоце гарадскога Савета? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі і заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце Уладзімір Геноў ідуць у дэпутаты ў Наваполацку.
|
|