Грыбаўскайце не надае вялікага значэньня адмове Лукашэнкі
10.03.2010
—
Новости Политики
|
Пра гэта, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва ELTA, прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала журналістам у часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні. Паводле яе словаў, вельмі важны ўжо сам факт афіцыйнага віншаваньня з Днём аднаўленьня незалежнасьці Літвы з боку Менску і Масквы, чаго Вільня «дачакалася упершыню за апошнія гады».
Грыбаўскайце адзначыла, што і Лукашэнка, і Мядзьведзеў у сваіх віншавальных лістах «заклікалі да разьвіцьця двухбаковых адносін зь Літвой» і запрасілі яе наведаць абедзьве гэтыя краіны ў любы зручны для яе час. Апрача таго кіраўніца дзяржавы выказала задавальненьне, што гэтыя суседнія краіны будуць прадстаўленыя высокапастаўленымі асобамі. У сьвяце 11 Сакавіка возьмуць удзел віцэ-прэм’ер Беларусі і старшыня расейскай міжурадавай камісіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|