АГП няма дзе праводзіць зьезд. 21.by

АГП няма дзе праводзіць зьезд

15.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правядзеньне заплянаванага на 21 сакавіка справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца пад пагрозай. Пакуль арганізатары мерапрыемства ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька:

“Менскі гатэль “Crowne Plaza” нечакана адмовіў нам у арэндзе памяшканьня. Пасьля гэтага мы спрабавалі знайсьці іншыя. Аднак адмоўны адказ прыйшоў таксама з гатэлю “Беларусь”, Міжнароднага адукацыйнага цэнтру, Палацу культуры МТЗ ды іншых гаспадароў будынкаў. А нам патрабуецца памяшканьне для больш за паўтары сотні чалавек”.

На пытаньне, што кіраўніцтва партыі зьбіраецца рабіць далей, спадар Лябедзька адказаў:

“У сераду будзем разглядаць сытуацыю на паседжаньні палітрады. Мабыць будзем рабіць “добрую” рэкляму Беларусі – як тут працуецца замежным інвэстарам, кшталту ўладальнікаў і адміністрацыі “Crowne Plaza”, як тут наагул з лібэралізацыяй. Распачнём актыўную інфармацыйную кампанію”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзеньне заплянаванага на 21 сакавіка справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца пад пагрозай. Пакуль арганізатары мерапрыемства ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика