Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў
15.03.2010
—
Новости Политики
|
Усяго на выбарах, якія пройдуць 25 красавіка, плануецца абраць 21.300 дэпутатаў. Яны павінны сфарміраваць 1.495 мясцовых саветаў, у тым ліку шэсць — абласных, адзін — мінскі гарадскі, 118 — раённых, 12 — гарадскіх у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 — гарадскіх у гарадах раённага падпарадкавання, 56 — пасялковых, 1.288 — сельскіх. Раней кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што не разлічвае на вялікую колькасць кандыдатаў на мясцовых выбарах. На яе думку, у Мінску ў кожнай акрузе ў сярэднім будзе зарэгістравана пяць кандыдатаў, у сельскіх саветах — паўтара. Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 сакавіка завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
|
|