Саюз з Расеяй “збудавалі”, распачалося саюзнае будаўніцтва з Вэнэсуэлай
16.03.2010
—
Новости Политики
|
Расейская нафта, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, неўзабаве будзе “разбаўленая” вэнэсуэльскай. Па выніках першага дня перамоваў з прэзыдэнтам гэтай краіны Уга Чавэсам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб транспартаваньні вэнэсуэльскай нафты на НПЗ у Мазыры і Наваполацку. Сустрэча ў Каракасе Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі афіцыйнымі СМІ абодвух краінаў падавалася як доўгачаканае спатканьне “шчырых сяброў”. Яны доўга ляпалі адзін аднаго па сьпінах, глядзелі ў вочы, усяляк падкрэсьлівалі духоўную блізкасьць. Лукашэнка да дзяржаўнай узнагароды, атрыманай з рук Чавэса ў 2007-м, дадаў статус ганаровага жыхара Каракаса. Праўда, у прывітальным слове пасьпяшаўся запэўніць: сяброўства на вышэйшым узроўні грунтуецца найперш на даверы ў адносінах, а не на мэркантыльных інтарэсах:“Я хачу, каб вы ў Вэнэсуэле разумелі, выбудоўваючы нашы адносіны: і я як прэзыдэнт, і нашы чальцы ўраду, і наш беларускі народ вельмі перажываем за тое, што адбываецца ў Вэнэсуэле. Я хачу, каб ты разумеў: мы ставімся да тых працэсаў, якія адбываюцца тут у Вэнэсуэле, дакладна гэтак жа, як і да таго, што адбываецца ў Беларусі. І я не хачу, каб нават апазыцыя тут думала, што мы прыехалі сюды, каб па вялікім рахунку ці проста па-дробнаму зарабіць. Разумееце, мы ў Вэнэсуэле ўжо зарабілі галоўнае (я так думаю): давер вашага народу і асабіста твой”. Лукашэнка заявіў, што бакі дамовіліся сумесна перапрацоўваць нафту на беларускіх НПЗ і рэалізоўваць нафтапрадукты на эўрапейскім рынку. Цяпер на сумесным прадпрыемстве здабываецца каля 1 мільёна тон нафты на год, і гэтыя аб’ёмы будуць нарошчвацца. Экспэрт у энэргетычнай галіне Станіслаў Гусак лічыць, што такая схема супрацоўніцтва цалкам рэальная: можна наўпрост у Амэрыцы прадаваць нафту, а за выручаныя грошы набываць нафту ў басэйне Балтыйскага мора і цыстэрнамі гнаць нафту сюды, на Наваполацкі НПЗ ...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расейская нафта, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, неўзабаве будзе “разбаўленая” вэнэсуэльскай. Па выніках першага дня перамоваў з прэзыдэнтам гэтай краіны Уга Чавэсам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб транспартаваньні вэнэсуэльскай нафты на НПЗ у Мазыры і Наваполацку. |
|