Саннікаў: ЕС павінен прызнаць памылковасць сваёй беларускай стратэгіі
18.03.2010
—
Новости Политики
|
Еўрасаюз павінен прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе, заявіў лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сувязі з праведзенымі напярэдадні вобыскамі ў незалежных журналістаў.Акрамя таго, лічыць Саннікаў, «Еўрасаюз павінен прызнаць паражэнне сваёй няўмелай палітыкі выхавання дыктатара».
«Рэакцыя Еўрасаюза павінна быць адназначнай: ЕС павінен прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе. Хопіць гуляць у гэтыя гульні», — перакананы палітык. Саннікаў лічыць, што праведзеныя вобыскі не маюць ніякага дачынення да так званай «паляўнічай справы». «Ідзе паляванне на найбольш папулярныя незалежныя СМІ ў Беларусі, — заявіў ён. — Цяпер ідуць напады не на журналістаў і палітыкаў, а на ўвесь беларускі народ». Паводле слоў Саннікава, Аляксандру Лукашэнку «трэба забыць цяпер пра ўсе замежныя крэдыты, таму што наўрад ці хтосьці цяпер захоча фінансаваць дыктатуру». Намесніца галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марына Коктыш, у якой таксама правялі вобыск, лічыць, што гэта ўсё ж звязана з «паляўнічай справай». «У гэтай сітуацыі журналістаў проста хочуць зрабіць крайнімі. Адбылася ўцечка інфармацыі, ідуць разборкі паміж двума ведамствамі, КДБ і МУС, а журналістаў робяць крайнімі», — сказала журналістка. Рэдактар інтэрнет-сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна паведаміла, што пра масавыя вобыскі ўжо апавешчаныя лідэры краін Еўрасаюза, а таксама праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку «Рэпарцёры без межаў», Камітэт па абароне журналістаў, Міжнародная асацыяцыя журналістаў. 16 сакавіка супрацоўнікі сталічнай міліцыі правялі вобыскі ў офісе сайта «Хартыя'97», рэдакцыі газеты «Народная воля», у кватэры журналісткі Ірыны Халіп і яе мужа Андрэя Саннікава, а таксама ў кватэры Марыны Коктыш. Ва ўсіх выпадках канфіскаваныя сістэмныя блокі камп'ютэраў і электронныя носьбіты інфармацыі. Вобыскі праводзіліся па так званай «паляўнічай справе», у аснове якой — канфлікт паміж сілавымі структурамі ў Гомельскай вобласці. Па заяве аднаго з фігурантаў гэтай справы — былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, які цяпер займае пасаду начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці, — распачата яшчэ адна крымінальная справа аб паклёпе па факце публікацыі артыкулаў на гэтую тэму ў шэрагу СМІ. Гэта ўжо другая хваля вобыскаў у сувязі з «паляўнічай справай» — першая прайшла ў лютым. Андрэй Саннікаў заявіў, што адэкватным адказам на ператрусы павінен стаць масавы ўдзел у дэманстрацыі на Дзень Волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрасаюз павінен прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе, заявіў лідэр грамадзянскай ініцыятывы
|
|