Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе беларуска-венесуэльскія праекты пачалі працаваць да 1 ліпеня 2011 года. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе беларуска-венесуэльскія праекты пачалі працаваць да 1 ліпеня 2011 года

23.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе беларуска-венесуэльскія праекты павінны пачаць працаваць да 1 ліпеня 2011 года. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка беларускім чыноўнікам па выніках візіту ў Венесуэлу.

Як паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, да наступнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу ўсе праекты павінны рэалізоўвацца, перадае БЕЛТА.

Цяперашні візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Венесуэлу быў вельмі рэзультатыўны. Падпісана больш за 20 дакументаў.

Беларусь і Венесуэла нарошчваюць супрацоўніцтва і ў сельскагаспадарчай сферы. У Венесуэлу ажыццяўляюцца пастаўкі сухога натуральнага малака, падпісаны ўжо кантракт на пастаўку ў 2010 годзе 10,2 тыс. тон. Наступным этапам двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне стануць пастаўкі і іншых прадуктаў харчавання. "Як гэта ні парадаксальна, нам трэба навучыць венесуэльцаў таму, чаму яны вучылі еўрапейцаў 300—400 гадоў таму, а менавіта — вырошчваць бульбу, кукурузу, паколькі сельская гаспадарка тут дрэнна развіта, толькі ў асобных месцах ёсць апрацаваныя палі. Хоць патэнцыяльна зямля вельмі багатая", — адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён таксама падкрэсліў, што гэты напрамак узаемадзеяння вельмі перспектыўны, бо Венесуэла імпартуе 85 працэнтаў прадуктаў харчавання.

Беларусі і Венесуэле пад сілу выйсці на таваразварот $5-6 млрд, лічыць Уладзімір Сямашка. Чысты прыбытак РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" за 3 гады работы ў Венесуэле склаў $105 млн. Першая партыя венесуэльскай нафты будзе дастаўлена ў Беларусь з порта Адэсы чыгуначным транспартам. Пробная партыя нафты з Венесуэлы ў аб'ёме 80 тыс. тон будзе пастаўлена ўжо ў маі гэтага года для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ. Як растлумачыў Уладзімір Сямашка, на гэтай пастаўцы будзе адпрацавана далейшая тэхналогія транспарціроўкі нафты з Венесуэлы. Першы віцэ-прэм'ер не стаў удавацца ў дэталі праекта. Аднак ён не выключыў, што ў далейшым для гэтых мэтаў будзе выкарыстоўвацца трубаправод. Разглядаецца таксама варыянт транспарціроўкі венесуэльскай нафты з балтыйскага порта. "Зразумела, што нам бліжэй транспартаваць нафту з Балтыкі. Гэта тэма таксама абмяркоўвалася, але на гэта патрэбны час", — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе беларуска-венесуэльскія праекты павінны пачаць працаваць да 1 ліпеня 2011 года. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка беларускім чыноўнікам па выніках візіту ў Венесуэлу. Як паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, да наступнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу ўсе праекты павінны рэалізоўвацца, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика